Алесь Жамо́йцін, поўнае імя Аляксандр Пятровіч Жамойцін (, в. Малахоўцы, ) — беларускі паэт.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Скончыў Пружанскую сярэднюю школу-інтэрнат (1972), працаваў слесарам на заводзе «Гомсельмаш». У 1973—1975 гадах служыў у Савецкай Арміі. Працаваў слесарам у Наваполацку, матарыстам цеплахода «Днепра-Буг» у Пінску. У 1976—1977 гадах — лабарант Малахоўскай сярэдняй школы, у 1977—1978 — апілоўшчык у Баранавічах. Скончыў завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1982). У 1978—1985 гадах — настаўнік беларускай мовы і літаратуры Доцішскай васьмігадовай школы Воранаўскага раёна, у 1985—1987 — механік на Прыбалтыйскай чыгунцы (у Вільнюсе).

З 1988 года — навуковы супрацоўнік, з 1989 — загадчык літаратурна-мемарыяльнага музея Ф. Багушэвіча ў вёсцы Кушляны Смаргонскага раёна.

Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1989 года).

Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1981 годзе ў газеце «Літаратура і мастацтва». Аўтар зборніка паэзіі «Азірнуўшыся — не скамянею» (1989), філасофска-публіцыстычных эсэ і артыкулаў пра К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Эсэісты Беларусі