Вялікая Ельня — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 16 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, каля вёскі Быстрамаўцы. Належыць да Абабіцкай групы азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Плошча паверхні 0,46 км². Найбольшая глыбіня 13,2 м, сярэдняя — 4,6 м. Даўжыня 1,35 км. Найбольшая шырыня 0,57 км. Даўжыня берагавой лініі 3,2 км. Аб’ём вады 2,11 млн м³. Плошча вадазбору 2,22 км².
Схілы катлавіны вышынёй 3—8 м (на поўначы і поўдні да 3 м), на захадзе стромкія, парослыя хмызняком, на ўсходзе спадзістыя, пад лугам. На поўначы і поўдні вузкія залівы. Берагі высокія, звілістыя, на захадзе зліваюцца са схіламі катлавіны. Уздоўж берага дно да глыбіні 6 м пясчанае, глыбей ілістае. Надводная расліннасць утварае паласу шырынёй 7—50 м да глыбіні 1,5—2 м, падводная пашырана да глыбіні 4 м. На поўначы ўпадае ручай з возера Малая Ельня, на ўсходзе выцякае ручай у возера Абаб’е.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Абабіцкая група азёр Катэгорыя:Басейн Друйкі