Навум Нім, уласнае імя Навум Аронавіч Яфрэмаў (нар. 16 лютага 1951, Багушэўск, Віцебская вобласць) — расійскі пісьменнік, журналіст і праваабаронца.

Біяграфія У васьмігадовым узросце страціў бацьку, інваліда вайны. Маці — настаўніца. Вучыўся на мехмаце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, на матэматычным факультэце Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скончыў вячэрняе аддзяленне факультэта матэматыкі Віцебскага педагагічнага інстытута (1979).

Займаўся тыражаваннем і распаўсюдам самвыдаву. Быў вымушаны з’ехаць з Віцебскай вобласці з-за занадта пільнай увагі і пагроз з боку Віцебскага КДБ. Быў арыштаваны ў студзені 1985 года ў Растове-на-Доне. У чэрвені таго ж года асуджаны Растоўскім абласным судом на два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму па абвінавачанні ў «распаўсюдзе заведама хлуслівых выдумак, якія знеслаўляюць савецкі дзяржаўны і грамадскі лад». Большую частку тэрміна правёў у калоніі агульнага рэжыма ў Цюмені. Вызвалены ў сакавіку 1987 года.

Працаваў выхавацелем і выкладчыкам у інтэрнаце для разумова непаўнавартасных дзяцей у Новачаркаску, настаўнікам матэматыкі ў школе, праграмістам, цесляром, сталяром, піларамнікам, качагарам, будаўніком.

Пісаць пачаў у 1980-я гады, але ўсур’ёз заняўся літаратурай ужо пасля лагера.

Літаратурная і журналісцкая дзейнасць Галоўны рэдактар часопісаў Индекс/Досье на цензуру (з 1996 па 2011) і Неволя Об альманахе «Неволя» (з 2004). Аўтар некалькіх аповесцяў, рамана, праваабарончай публіцыстыкі. Творы Н. Німа перакладзены на нямецкцю мову. Чалец Саюза расійскіх пісьменнікаў, Рускага ПЭН-Цэнтра.

У 2012 годзе атрымаў Міжнародную літаратурную прэмію імя А. і Б. Стругацкіх за раман «Господи, сделай так…».

Публікацыі Звезда светлая и утренняя // Континент. 1990. № 65. С. 23—113; № 66. С. 111—207. До петушиного крика // Знамя. 1992. № 10. С. 59—95. Не знать, не слышать, не понимать: хроника — позиции — мнения. М.: Фонд защиты гласности, 1994 (в соавторстве). Пятилетка гласности: хроника 1991—1996 гг. М.: Права человека, 1996. Оставь надежду… или душу : [повести]. М.: Совершенно секретно, 1997 Дело № 10. Григорий Пасько против ФСБ. М.: Галерия, 2000 Пассажиры: Хроники новейшего времени. СПб.: Лимбус-Пресс, 2006 Господи, сделай так… : [роман]. М.: Астрель, 2011

Крыніцы

Спасылкі На сайце Биография.ру Н.Нім у Русском журнале Навум Нім на Радио Свобода, 2008 Відэагутарка з Навумам Німам, 2010 На Радио Свобода, 2014 Інтэрв’ю з Навумам Німам у межах праекта Дысідэнцкі рух у расповедах удзельнікаў

Катэгорыя:Праваабаронцы Расіі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі Катэгорыя:Савецкія дысідэнты