Clover Club — беларускі рок-гурт, які выконвае песні на англійскай мове. Створаны ў чэрвені 2010 года былымі ўдзельнікамі мінскага гурта Zombie Zoo.Zombie Zoo на Last.fm
Гісторыя Гурт Clover Club быў створаны ў 2010 годзе ў Мінску.
2010 Гурт выпусціў сінгл «So Full of Clover». У лістападзе адбылося першае выступленне ў клубе «Рэактар» (Мінск).
2011 У лютым 2011 Clover Club становіцца «Адкрыццём года» па версіі музычнага партала «Ultra-music.com». У сакавіку 2011 група становіцца прызёрам і фіналістам фестывалю « Belarus». У канцы сакавіка 2011 музыкі сканчаюць будаўніцтва сваёй уласнай студыі, дзе яны актыўна рэпетуюць, ствараюць новы матэрыял і займаюцца запісам альбома.
2012 У сакавіку 2012 года гурт выпускае першы альбом «Random Mood Jukebox», які атрымаў шмат водгукаў як ад айчынных, так і замежных крытыкаў і слухачоў. Прэзентацыя альбома праходзіла ў клубе Рэ:Паблік (Мінск). У верасні група ўпершыню выступіла ў Маскве на фестывалі «Индюшата».«Индюшата 2012»: новые нахалы раздавили реальность / Московский Комсомолец
2013
31 сакавіка быў адыграны буйны сумесны канцэрт таксама з англамоўным брыт-поп ды інды-рок гуртом Hair Peace Salon. У кастрычніку група прадставіла дэбютны відэакліп на песню «East China Shore».Clover Club сняли дебютный клип / Ultra-Music.org 2014 Група становіцца квартэтам і прэзентуе міні-альбом «Five Bones».Группа Clover Club выпустила новый мини-альбом / Ultra-Music.org Музыкі становяцца намінантамі музычнай прэміі «Rock Profi»."Петля пристрастия" в лидерах наград Rock Profi (+список номинантов) / Experty.by
Ацэнкі Зміцер Безкаравайны, заснавальнік партала «Experty.by», у 2013 годзе станоўча ацаніў гурт, адзначыў рост яго папулярнасці пасля выпуску альбома 2012 года і ўзнагароджванняў шэрагам прэмій за яго.
Дыскаграфія «So Full of Clover» (сінгл, 2010) «Random Mood Jukebox» (альбом, 2012)http://www.experty.by/node/1619 «NIM» (сінгл, 2013) «Five Bones» (EP, 2014) Удзел у зборніках
«APS Sound» Volume 1 (2012), трэкі On Rewind, Fromage
Склад Дзмітрый Кацяшоў — гітара, бэк-вакал. Наталля Куніцкая — клавішныя, бэк-вакал. Сяргей Пашкевіч — ударныя. Вольга Цяшкевіч — вакал, гітара, тамбурын.
Узнагароды 2010, Адкрыццё года па версіі партала Ultra-music.com 2012, Дэбют года на музычнай прэміі «Rock-Profi»http://ultra-music.com/articles/reviews/12727 2012, Дэбют года па версіі партала Euroradio.fm 2012, Альбом года па версіі рэдакцыі Ultra-music.com 2012, Лепшы дэбютны альбом па версіі музычнага гіда Experty.by
Фестывалі 2012, Индюшата 2013, Даем рады 2013 Akute и «Дай дорогу» стали лауреатами фестиваля «Даем рады» 2013, Басовішчаhttp://euroradio.fm/en/basowiszcza-2013-photo-report 2013, Vilnius Music Weekhttp://afisha.tut.by/news/kaleidoscope/364292.html 2013, ПIKHIK.by 2013, Самоход 2013, Relax Weekend Фестиваль отдыха и развлечений Relax Weekend. Минск, 10 августа 2013 / Ultra-Music 2013, Inconvenient Films “Inconvenient Films” festival pre-party.
Спасылкі Clover Club’s Official Facebook page. Афіцыйны сайт гурта Clover Club Старонкі па тэгу Clover Club у праекце «Experty.by» Выбарка па тэгу Clover Club на сайце Ultra-music.com
Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2010 годзе