Крыстафер Лі (; ) — брытанскі акцёр, спявак, акцёр агучвання і ветэран Другой сусветнай вайны.

На раннім этапе сваёй акцёрскай кар’еры Лі гуляў пераважна зладзеяў; вядомасць яму прынесла роля графа Дракулы ў серыі фільмаў Hammer Film Productions. Не менш вядомымі ролямі Крыстафера сталі ролі Францыска Скараманги ў фільме «Чалавек з залатым пісталетам» (1974), Сарумана ў трылогіі «Уладар пярсцёнкаў» (2001—2003) і «Хобіт» (2012—2014), а таксама графа Дуку у двух заключных фільмах трылогіі-прыквэла «Зорных войнаў» (2002, 2005). Дзякуючы веданню некалькіх моў, Лі удзельнічаў у агучванні фільмаў і відэагульняў на розных мовах.

Лі быў пасвечаны ў рыцары за заслугі ў драматычным мастацтве і дабрачыннасці ў 2009 годзе, атрымаў прэмію BAFTA Fellowship ў 2011 годзе і BFI Fellowship у 2013 годзе . Сам акцёр лічыў сваёй лепшай працай ролю бацькі-заснавальніка Пакістана Мухамада Алі Джыны ў біяграфічным фільме «Джына» і сваім лепшым фільмам брытанскі фільм жахаў «Плецены чалавек».

Меў глыбокі моцны голас і таксама праславіўся здольнасцю да спеваў: ён запісаў розныя оперныя і музычныя творы паміж 1986 і 1998 гадамі, сімфонік-метал альбом Charlemagne: By the Sword and the Cross ў 2010 годзе, а таксама супрацоўнічаў з некалькімі метал-бэндамі пачынаючы з 2005 года. Апошні метал-альбом акцёра Charlemagne: The Omens of Death быў выпушчаны 27 мая 2013 года. У 2010 годзе Лі быў узнагароджаны прэміяй «Spirit of Metal» на цырымоніі ўзнагароджання часопіса Metal Hammer.

Лі памёр у Лонданскім шпіталі Чэлсі і Вэстмінстэра 7 чэрвеня 2015 года ва ўзросце 93 гадоў.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Акцёры Англіі