П’ер-Франсуа-Леонар Фантэн (; 10 верасня 1762 — 3 кастрычніка 1853) — французскі архітэктар.

Разам з архітэктарам Шарлем Персье зрабіў уплыў на фарміраванне стылю ампір. З 1807 года быў першым архітэктарам імператара Напалеона. Праславіўся як архітэктар Луўра і Цюільры, а таксама Трыўмфальнай аркі Карузель у Парыжы.

Самастойна рэстаўраваў палацы: Луўр, Цюільры і Версаль, а таксама шпіталь у Пантуа.

Пахаваны на могілках Пер-Лашэз.

Зноскі

Катэгорыя:Архітэктары Францыі Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз Катэгорыя:Ампір Катэгорыя:Архітэктары Парыжа Катэгорыя:Архітэктары XVIII стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя