Дзяржава Рукю (акін. ; ; ) — дзяржава з манархічнай формай кіравання, якая існавала на Акінаве і астравах Рукю ў XV—XIX стст. Дзяржава не была цалкам незалежнай: плаціла даніну Кітаю, а з 1609 года таксама прызнавала сюзерэнства даймё хана Сацумы. У 1879 годзе афіцыйна анексавана Японскай імперыяй і ператворана ў прэфектуру Акінава (невялікая група астравоў Амамі адышла да Кагасімы).
Гісторыя
Стварэнне дзяржавы thumb|left|Акінаўскія княствы Хакудзан, Цюдзан, Нандзан thumb|left|Сцены замка Сюры У XIII—XIV стагоддзях, у часы , на Акінаве існавалі тры княствы: , і . Усе тры княствы былі даннікамі Кітая, і ўсе тры змагаліся за ўладу над востравам. У 1416 годзе Хасі, сын князя Цюдзана і фактычны кіраўнік княства, захапіў Хакудзан. Хасі дамогся падтрымкі Кітая; 1421 годзе, калі Хасі атрымаў у спадчыну прастол Цюдзана, кітайскі імператар Чжу Дзі даў яму прозвішча Сё (尚, па-кітайску «шан») і тытул вана (王, па-рукюску «о:») — гэта значыць кіраўніка — вострава. Нарэшце, у 1429 годзе Сё Хасі заваяваў Нандзан, такім чынам упершыню аб'яднаўшы ўвесь востраў. Ён кіраваў да да 1439 года, пабудаваўшы замак Сюры і порт Наха.
Дзяржава паступова пашыралася на суседнія астравы. Да канца XV стагоддзя ваны Сё кіравалі на ўсёй паўднёвай частцы архіпелага Рукю, а ў 1571 годзе яны сталі сюзерэнамі архіпелагаў Амамі і Осіма каля берагоў Кюсю.
Залаты век Рукю
На архіпелагу Рукю было мала прыродных рэсурсаў, таму з моманту заснавання дзяржавы ваны Сё выбралі марскі гандаль як асноўны вектар эканамічнага развіцця. Рукюскія караблі заходзілі ў порты Кітая, Японіі, Карэі, В'етнама, Сіяма, Малакі, Явы, Лусона, Суматры і Барнеа. Мінская палітыка забароны марскога гандлю дазваляла рукюскім купцам працаваць на кітайскім кірунку з мінімальнай канкурэнцыяй. (Забарона не тычылася Рукю, паколькі ваны Рукю плацілі даніну Кітаю і не займаліся пірацтвам.) Маштабы гандлю з Кітаем былі такімі, што яшчэ ў 1439 годзе імператар дазволіў рукюсцам пабудаваць асобную гандлёвую факторыю ў Цюаньчжоу. Рукю імкнулася падтрымліваць дружалюбныя адносіны адначасова з усімі суседзямі. Калі адносіны паміж дзвюма суседнімі дзяржавамі па нейкай прычыне пагаршаліся — напрыклад, паміж Кітаем і Японіяй з-за чарговага горада, разрабаванага японскімі піратамі, — то кіраўнікі Рукю выступалі ў ролі пасродніка для перавозу тавараў паміж варагуючымі бакамі. Такім чынам з XIV і да сярэдзіны XVI стагоддзя Рукю была багатай і паспяховай гандлёвай дзяржавай. З другой паловы XVI стагоддзя канкурэнцыя з партугальцамі на поўдні і японцамі на поўначы прывяла да канца эпохі росквіту.
Пачатак залежнасці ад Японіі У XVI стагоддзі павялічыўся японскі культурны ўплыў. У 1530-х гадах у Рукю з'явіліся японскія місіянеры, а пачынаючы з 1572 года, акінаўцы сталі адпраўляцца вывучаць дзэн-будызм у храмах Кіёта. Узнікла цікавасць да японскай мовы і літаратуры.
Канфлікты з Японіяй пачаліся ў 1450 годзе, калі японскі феадал Хасакава Кацумота, кіраўнік Сікоку, захапіў рукюскі карабель; падобныя інцыдэнты працягваліся. Пачынаючы з 1527 года, японскія піраты вакоу сталі нападаць на Акінаву. Для абароны Нахі ванам Рукю прыйшлося пабудаваць два форты. У 1588 годзе аб'яднальнік Японіі Таётомі Хідэёсі запатрабаваў, каб дзяржава Рукю ўдзельнічала ў паходзе на Карэю і далейшай вайне з Кітаем. Сё Нэй, ван Рукю, вырашыўшы, што Кітай мацнейшы за Японію, не адказаў і перастаў накіроўваць сваіх прадстаўнікоў у Кіёта. thumb|150px|right|Сё Нэй, ван Рукю
Пасля бітве пры Сэкігахары ў 1600 годзе ўлада ў Японіі перайшла да Такугавы Іэясу. Даймё, якія ваявалі супраць Такугавы пры Сэкігахары, трапілі ў няміласць. Сярод апальных феадалаў быў і Сімадзу Ёсіхіра, магутны кіраўнік Сацумы. Пад ціскам Такугавы Ёсіхіра адрокся ад улады на карысць свайго пляменніка Сімадзу Тадацунэ — але і Тадацунэ не змог дабіцца прыязні сёгуна. Не маючы магчымасці ні прасоўвацца пры двары, ні ваяваць з дружалюбнымі Такугаве паўночнымі суседзямі, новы даймё Сацумы звярнуў позірк на поўдзень, на багатую, але слаба ўзброеную дзяржаву Рукю.
У 1603 годзе прадстаўнік Сацумы параіў Рукю падпарадкавацца Японіі і выказаць павагу да сёгуна Такугаве. Сё Нэй адмовіўся. Тады Сімадзу Тадацунэ папрасіў дазвол у Такугавы пакараць Рукю за грубасць у стаўленні да Японіі. У 1606 годзе Такугава даў згоду, і праз тры гады флот Сімадзу адплыў на поўдзень.
Увесну 1609 годзе сацумскае войска высадзілася на Акінаве, разбіла мясцовае грамадзянскае апалчэнне і разрабавала замак Сюры і ванскія скарбніцы. Сё Нэй быў узяты ў закладнікі і адпраўлены ў Японію на два гады. У 1611 годзе, пасля таго, як Сё Нэю было дазволена вярнуцца на радзіму, яму і яго двару прыйшлося падпісаць мірны дагавор, які сцвярджае, апрача іншага, што дзяржава Рукю заўсёды была васалам Сацумы. Астравы Амамі і Осіма былі далучаны да хана Сацумы (па гэтай прычыне ў сучаснай Японіі яны ўваходзяць у прэфектуру Кагасіму, а не Акінаву), але ванам Сё было дазволена працягваць кіраваць астатняй часткай архіпелага Рукю ў рамках, усталяваных Сацумай. Такім чынам, Рукю апынулася ў двайной феадальнай залежнасці: ад кітайскага імператара (сувязі з Кітаем працягваліся) і ад даймё Сацумы.
У 1615 годзе япона-кітайскія перамовы зайшлі ў тупік; Кітай забараніў японскім караблям заходзіць у кітайскія порты. Дзякуючы палітыцы сакоку еўрапейскія купцы страцілі права заходзіць у японскія порты. Такім чынам, асноўны патоку гандлю паміж Японіяй і Кітаем пайшоў праз дзяржаву Рукю, якую і Кітай, і Японія лічылі «сваёй». Гандаль з Кітаем быў важным для прэстыжу і фінансавага дабрабыту даймё Сацумы. Каб пазбегнуць магчымых канфліктаў з Кітаем, кіраўнікі Сацумы прадпісалі Рукю прыкідвацца незалежнай дзяржавай. Жыхарам Рукю было забаронена карыстацца японскімі імёнамі і адзеннем. Прадстаўнікам Рукю за мяжой было забаронена згадваць залежнасць Рукю ад Сацумы. Японскія падданыя не мелі права наведваць Рукю без урадавага дазволу. Нават рукюскі пасол у Эда быў абавязаны весці перамовы толькі праз перакладчыка. Кітай хутка даведаўся праўду, але гульня ў незалежнасць Рукю дазваляла ўсім захаваць твар і працягваць выгодны гандаль.
На Рукю з Кітая пракраліся некаторыя сельскагаспадарчыя культуры: батат (1605 год) і цукровы трыснёг (1623 год)Пустовойт Е. В. История королевства Рюкю (с древнейших времён и до его ликвидации). Владивосток, 2008..
Далучэнне да Японіі
thumb|150px|right|Сё Тай, апошні ван Рукю У 1866—1869 гг. улада ў Японіі перайшла ад сёгуна да імператара Мэйдзі. У 1871 годзе была праведзена адміністрацыйная рэформа; старыя феадальныя ханы былі рэарганізаваны ў прэфектуры. Каб пазбегнуць расчлянення заходнімі дзяржавамі (у 1854 годзе ЗША заключылі гандлёвы дагавор з Рукю, як з незалежнай дзяржавай; Расія часова акупавала Цусіму; да 1875 года Вялікабрытанія заяўляла пра свае правы на Банінскія астравы), японскім уладам трэба было тэрмінова арганізаваць эфектыўны кантроль над васаламі і вызначыць міжнародныя межы дзяржавы. Астравы Рукю, па планах Японіі, неабходна было ператварыць са змяшанага кітайска-сацумскага васала ў японскую тэрыторыю.
У снежні 1871 года бура прыбіла рукюскую джонку да паўднёвага берага Тайваня. Мясцовыя абарыгены напалі на каманду карабля і забілі 54 чалавекі. Японія вырашыла скарыстацца гэтым інцыдэнтам як падставай для адлучэння Рукю ад Кітая. Японскі пасол у Кітаі запатрабаваў, каб кітайскія ўлады пакаралі забойцаў «японскіх падданых», і атрымаў адказ, што Кітай не нясе адказнасць за тое, што адбываецца на ўсходнім узбярэжжы Тайваня. Тады ў 1874 годзе Японія адправіла ваенную экспедыцыю на Тайвань. Кітай падняў пратэст; у кастрычніку 1874 года Кітай і Японія падпісалі дагавор, у якім рукюскія маракі былі ахарактарызаваны проста як «японскія падданыя». З дагаворам пагадзіліся і брытанскія прадстаўнікі. Такім чынам, міжнародная супольнасць прызнала, што Рукю — японская тэрыторыя.
У кастрычніку 1872 года міністр замежных спраў Японіі абвясціў рукюскаму паслу, што Рукю з гэтага часу не дзяржава (коку), а хан, гэта значыць тэрытарыяльная адзінка Японіі. У 1875 годзе, пасля падпісання дагавора з Кітаем, на Акінаву прыбыў японскі пасланец Мацуда Митыюкі для перамоў з рукюскім ванам Сё Таем аб канчатковым статусе архіпелага. Рукюскія ўлады выбралі тактыку паравалок і ўсяляк адцягвалі вырашэнне пытання. Нарэшце ў 1879 годзе на востраў высадзіўся японскі дэсант. 11 сакавіка 1879 года японскія салдаты занялі замак Сюры, і Мацуда абвясціў, што ўжо да канца месяца дзяржава (ці хан) Рукю будзе лічыцца прэфектурай Акінавай і часткай японскай метраполіі.
Спіс каралёў Рукю +Каралі РукюІмяКандзіГады кіраванняГады жыццяЗаўвагіДынастыяСюнтэн 舜天1187-12371166-1237Сын Мінамота-но ТамэтомаДынастыя СюнтэнСюнбадзюнкі舜馬順熙1238-12481185-1248Сын СюнтэнаДынастыя СюнтэнГіхон義本1249-1259каля 1204 — каля 1260Сын СюнбадзюнкіДынастыя СюнтэнЭйсо英祖1260-12991229-1299Дынастыя ЭйсоТайсэй大成1300-13081247-1308Сын ЭйсоДынастыя ЭйсоЭйдзі英慈1309-13131268-1313Сын ТайсэяДынастыя Эйсо
+Каралі ЦюдзанаІмяКандзіГады кіраванняГады жыццяЗаўвагіДынастыяТамагусуку玉城1314-13361296-1336Сын ЭйдзіДынастыя ЭйсоСэі西威1336-13491326-1349Сын ТамагусукуДынастыя ЭйсоСато察度1350-13951321-1395Дынастыя СатоБунэй武寧1396-14061356-1406Сын СатоДынастыя СатоСё Сісё尚思紹1407-14211354-1421Першая дынастыя СёСё Хасі尚巴志1422-14391371-1439Старэйшы сын Сё СісёПершая дынастыя Сё
+Першая дынастыя СёІмяКандзіГады кіраванняГады жыццяЗаўвагіСё Хасі尚巴志1429-14391371-1439Старэйшы сын Сё Сісё (1354—1421), караля Цюдзана (1406—1421)Сё Цю尚忠1439-14441391-1444Другі сын Сё ХасіСё Сітацу尚思達1443-14491408-1449Старэйшы сын Сё ЦюСё Кімпуку尚金福1450-14531398-1453Пяты сын Сё ХасіСё Тайкю尚泰久1454-14601415-1460Сёмы сын Сё ХасіСё Току尚徳1461-14691441-1469Сын Сё Тайкю +Другая дынастыя СёІмяКандзіГады кіраванняГады жыццяЗаўвагіСё Эн尚円1470-14761415-1476Выхадзец з сялянскай сям'іСё Сен'і尚宣威14771430-1477Малодшы брат папярэднягаСё Сін尚真1477-15261456-1526Сын Сё ЭнаСё Сэй尚清1527-15551497-1555Пяты сын Сё СінаСё Гэн尚元1556-15721528-1572Другі сын Сё СэяСё Эй尚永1573-15881559-1588Другі сын Сё ГэнаСё Нэй尚寧1588-16201564-1620Старэйшы сын прынца Сё І (пам. 1584), прапраўнук караля Сё СінаСё Хо尚豊1621-16401590-1640Сын прынца Сё Кю (1560—1620), унук Сё ГэнаСё Кэн尚賢1641-16471625-1647Трэці сын Сё ХоСё Сицу尚質1648-16681629-1668Чацвёрты сын Сё Хо, малодшы брат папярэднягаСё Тэй尚貞1669-17091645-1709Старэйшы сын папярэднягаСё Эки尚益1710-17121678-1712Старэйшы сын спадчыннага прынца Сё Юна (1660—1706), унук Сё ТэяСё Кэй尚敬1713-17511700-1752Старэйшы сын папярэднягаСё Боку尚穆1752-17941739-1794Старэйшы сын Сё КэяСё Он尚温1795-18021784-1802старэйшы сын спадчыннага прынца Сё Тэцу (1759—1788), унук Сё БокуСё Сэй尚成18031800-1803Адзіны сын Сё ОнаСё Ко尚灝1804-18281787-1839Чацвёрты сын спадчыннага прынца Сё Тэцу (1759—1788), унук Сё БокуСё Іку尚育1829-18471813-1847Старэйшы сын Сё КоСё Тай尚泰1848-18791843-1901Другі сын Сё Іку
Гл. таксама Рух за незалежнасць Акінавы
Літаратура
Спасылкі Пустовойт Е. В. Деятельность японского правительства по преобразованию княжества Рюкю в префектуру Окинава в 70-х гг. XIX в. Пустовойт Е. В. История королевства Рюкю (с древнейших времён и до его ликвидации). Владивосток, 2008.
Катэгорыя:востраў Рукю Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Кітая Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Японіі