Іван Іванавіч Гарбачэўскі (, Чарнігаўская губерня — , Пятроўскі Завод, цяпер Пятроўск-Забайкальскі Чыцінскай вобласці, Расія) — дзекабрыст, мемуарыст. Па кудзелі звязаны сваяцтвам з архіепіскапам Г. Каніскім.
Біяграфія Нарадзіўся 22 верасня (4 кастрычніка) 1800 года ў Нежынскім павеце Чарнігаўскай губерні ў сям’і маламаёмных дваран з Віцебскай губерні. У 1808—1817 гадах выхоўваўся ў Віцебскай гімназіі. Пасля смерці маці адмовіўся ад маёнтка і перадаў зямлю сялянам. Пасля вучобы ў гімназіі Гарбачэўскі 23 жніўня 1817 года паступіў у Дваранскі полк. З 1820 года служыў падпаручнікам у артылерыйскай брыгадзе ў Наваградзе-Валынскім (цяпер у Жытомірскай вобласці, Украіна)Cледственное дело И. И. Горбачевского. Там у 1823 стаў членам «Таварыства аб’яднаных славян», якое пазней прыняло праграму тайнага Паўднёвага таварыства і злілося з ім. Падчас паўстання Чарнігаўскага пяхотнага палка (29.12.1825 — 3.1.1826) спрабаваў узняць суседнія вайсковыя часці.
Арыштаваны 20 студзеня 1826 года і зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Прыгавораны да смяротнага пакарання. Паводле царскай канфірмацыі пазбаўлены дваранства і 28 верасня 1827 года сасланы на катаржныя работы пажыццёва. Спачатку (са снежня 1827 года) змешчаны ў Чыцінскі астрог, у верасні 1830 года пераведзены ў Пятроўскі Завод. У 1832 тэрмін скарочаны да 15, пазней да 13 гадоў. Пасля адбыцця пакарання ў 1839 годзе на пасяленні ў Пятроўскім Заводзе. У 1863 яму дазволена жыць у Пецярбургу, але Гарбачэўскі не выкарыстаў гэтай магчымасці. З 1865 года выконваў функцыі міравога пасрэдніка Пятроўскай горнай акругі.
Пакінуў мемуары і багатую эпісталярную спадчыну.
Памяць У Пятроўску-Забайкальскім устаноўлены бюст і мемарыяльная дошка, яго імем названы вуліца і бібліятэка. У Віцебску імем Гарбачэўскага таксама названа вуліца, на будынку былой Віцебскай гімназіі ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Літаратура
Алексеев Л. Витебский декабрист // Неман. 1970, № 7; Павлова В. П. Из архива С. П. Трубецкого. Письма И. И. Горбачевского // Сибирь и декабристы. Вып. 4. Иркутск, 1985; Пасэ У. С. Бацькі і дзеці // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1970, № 4; ЭГБ, т. 2; АЗБ.
Катэгорыя:Дзекабрысты Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чарнігаўскай вобласці