Гарадзе́цкі раё́н — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924 — 1927 гг. у складзе Бабруйскай акругі. Цэнтр — вёска Гарадзец.

Гісторыя Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бабруйскай акругі БССР. 20 жніўня 1924 года падзелены на 7 сельсаветаў: Вішанскі, Гарадзецкі, Курганскі, Маластралкоўскі, Меркулавіцкі, Прыбарскі, Стаўпнянскі. 21 жніўня 1925 года ўтвораны Свяцкі (Святкоўскі) сельсавет. 4 жніўня 1927 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1927 годзе

Катэгорыя:Гарадзец (Рагачоўскі раён)