Міхаі́л Саакашві́лі ( , ; нар. , Тбілісі, ГССР, СССР) — грузінскі і ўкраінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.

Прэзідэнт Грузіі з 25 студзеня 2004 па 25 лістапада 2007 і з 20 студзеня 2008 па 17 лістапада 2013 года.

Біяграфія Скончыў Кіеўскі дзяржаўны універсітэт. У пачатку 1990-х гадоў вывучаў права і стажыраваўся ў Францыі, Нарвегіі, ЗША, працаваў у адвакацкай канторы ў Нью-Ёрку. Доктар філасофіі Вашынгтонскага ўніверсітэта імя Дж. Вашынгтона.

У 1995—2000 і 2001—2003 гадах — дэпутат Парламента Грузіі. У кастрычніку 2000 — верасні 2001 года — міністр юстыцыі. 3 2001 года — арганізатар і лідар апазіцыйнай партыі «Аб’яднаны нацыянальны рух». 3 2002 старшыня асамблеі (гарадскога ўрада) Тбілісі.

Адзін з лідараў «Рэвалюцыі руж». У лістападзе 2003 года ўзначаліў шырокі рух апазіцыі, які шляхам масавых вулічных акцый дамогся адстаўкі прэзідэнта Эдуарда Шэварднадзэ. 4 студзеня 2004 года абраны прэзідэнтам Рэспублікі Грузія.

На фоне пратэстаў у лістападзе 2007 года падаў у адстаўку і ў студзені 2008 года паўторна выйграў выбары. У лістападзе 2013 года, за некалькі дзён да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў, пакінуў краіну.

У маі 2015 года Саакашвілі атрымаў украінскае грамадзянства і быў прызначаны кіраўніком Адэскай абласной адміністрацыі. У снежні 2015 года яго пазбавілі грузінскага грамадзянства.Саакашвили лишили грузинского гражданстваМихаил Саакашвили.

Міхаіл Саакашвілі быў пазбаўлены ўкраінскага грамадзянства ў ліпені 2017 года. Палітык быў дэпартаваны з Украіны ў лютым 2018 года. Ён транзітам праз Польшчу адправіўся ў Нідэрланды. 28 мая 2019 года новаабраны Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўнёс змены ва ўказ свайго папярэдніка Пятра Парашэнкі і вярнуў грамадзянства Міхаілу Саакашвіліpresident.gov.ua.

7 мая 2020 года Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прызначыў Міхаіла Саакашвілі кіраўніком Выканаўчага камітэта рэформЗеленский назначил Саакашвили главой исполнительного комитета реформ, РБК .

Крымінальны пераслед 23 сакавіка 2014 года быў выкліканы для дачы паказанняў у галоўную пракуратуру Грузіі, дзе яго планавалі дапытаць наконт памілавання ім у 2008 годзе чатырох высокапастаўленых супрацоўнікаў дэпартамента канстытуцыйнай бяспекі МУС Грузіі, асуджаных у якасці фігурантаў справы аб забойстве 28 студзеня 2006 года банкаўскага служачага С. Гіргвліяні, а таксама за супрацьпраўныя дзеянні ў адрас яго знаёмага Левана Бухаідзэ. Як сведка, М. Саакашвілі, павінен быў прысутнічаць яшчэ па дзевяці крымінальных справах, у т. л. аб гібелі ў 2005 годзе прэм’ер-міністра Грузіі Зураба ЖванііСаакашвили допросят как свидетеля по десяти уголовным делам // Forbes.

28 ліпеня 2014 года Саакашвілі быў абвінавачаны ў перавышэнні паўнамоцтваў пры разгоне апазіцыйнай акцыі ў лістападзе 2007 годзе, разгроме тэлекампаніі «Імедзі» і канфіскацыі ўласнасці ў заснавальніка гэтай тэлекампаніі Бадры Патаркацышвілі. Знаходзячыся у Нью-Ёрку, Саакашвілі заявіў аб тым, што «не будзе прыходзіць на допыт у галоўную пракуратуру Грузіі і не мае намеру супрацоўнічаць са следчымі органамі» краіны.

1 жніўня 2014 года Тбіліскі гарадскі суд задаволіў патрабаванне галоўнай пракуратуры Грузіі і завочна выбраў папярэдняе заключэнне ў якасці меры стрыманняСМИ: суд Тбилиси заочно арестовал экс-президента Грузии Саакашвили // РИА Новости. Саакашвілі назваў свой завочны арышт неабгрунтаваным, а абвінавачванні — надуманымі і беспадстаўныміСаакашвили назвал безосновательными обвинения грузинской прокуратуры // РБК.

5 студзеня 2018 года Тбіліскі гарадскі суд завочна прысудзіў Саакашвілі 3 гады турмы.

Ён нелегальна вярнуўся ў краіну напярэдадні мясцовых выбараў. 1 кастрычніка 2021 года Міхаіл Саакашвілі быў затрыманыNashaniva.com.

Вяртанне палітык патлумачыў гатоўнасцю змагацца разам са сваімі суайчыннікамі ў краіне на мясцовых выбарах, якія адбыліся 2 кастрычніка. Для Саакашвілі і яго аднапартыйцаў было вельмі прынцыпова выйграць іх, аднак гэта не атрымалася.

Асабістае жыццё Саакашвілі жанаты з грамадзянкай Нідэрландаў Сандрай Рулафс (якая мае таксама і грамадзянства Грузіі), выхоўвае двух сыноў — Эдуарда (нар. 1995) і Нікалоза (нар. 2005). Да знаёмства з будучым мужам Сандра — былая супрацоўніца Чырвонага Крыжа — паспела наведаць Кутаісі ў складзе гуманітарнай групыСАНДРА ЭЛИСАБЕТ РУЛОФС-СААКАШВИЛИ .

У кастрычніку 2021 года стала вядома, што Саакашвілі знаходзіцца ў блізкіх адносінах з народным дэпутатам Украіны Лізаветай ЯськоДевушка Саакашвили обратилась к властям Украины с просьбой о помощи: Украина: Lenta.ru .

Крыніцы

Спасылкі

Тэкст прамовы прэзідэнта Саакашвілі ў ААН — nashaniva.by

Катэгорыя:Прэзідэнты Грузіі Катэгорыя:Постаці Адэскай вобласці