Сярге́й Во́сіпавіч Прыты́цкі () — палітычны дзеяч Заходняй Беларусі і БССР.
Біяграфія Нарадзіўся 1 лютага 1913 года ў вёсцы Гаркавічы Сакольскага павета Гродзенскай губерні.
У маладым узросце Сяргей Прытыцкі ўступае ў Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ). Сакратар Крынкаўскага раённага камітэта КСМЗБ (з 1931). Сакратар Гродзенскага акруговага камітэта КСМЗБ. У 1933—1934 гадах сябра Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ. Кіраваў стачкамі лясных рабочых. Першы раз быў арыштаваны польскімі ўладамі ў 1933 годзе. У 1934—1935 гадах навучаўся ў партыйнай школе КПЗБ у Менску. З 1935 года сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ.
27 студзеня 1936 года ў Віленскім акруговым судзе ў часе судовага працэсу над 17 рэвалюцыянерамі страляў у сведку з боку абвінавачання Якава Стральчука, пры арышце сам быў цяжка паранены. У чэрвені 1936 года прыгавораны да смяротнага пакарання, аднак пазней прыгавор заменены пажыццёвым турэмным зняволеннем.
Вызвалены з турмы ў верасні 1939 года ў выніку Паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну. Выбраны дэпутатам Народнага схода Заходняй Беларусі, дзе выступіў з дакладам. На 5-й сесіі Вярхоўнага Савета СССР Прытыцкі як сябра Паўнамоцнай камісіі Народнага схода выступіў з заявай пра ўключэнне Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз’яднанне яе з БССР.
У 1939—1941 гадах намеснік старшыні Беластоцкага аблвыканкама ў БССР. У чэрвені—жніўні 1941 года ўдзельнічаў у стварэнні абарончых збудаванняў вакол Магілёва, у фармаванні апалчэння ў Гомелі. Са жніўня 1941 года на фронце. У 1942—1944 гадах другі сакратар ЦК ЛКСМБ, начальнік Польскага штаба партызанскага руху.
У 1949—1952 і ў 1953—1962 гадах першы сакратар Гродзенскага, Баранавіцкага, Маладзечанскага абкамаў КПБ. У 1960—1962 гадах — першы сакратар Мінскага абласнога камітэта КПБ. У 1962—1968 гадах сакратар ЦК КПБ, старшыня партыйна-дзяржаўнага кантролю ЦК КПБ і СМ БССР, намеснік старшыні Савета Міністраў БССР. З 22 студзеня 1968 года па 13 чэрвеня 1971 года Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.
Сябра ЦК КПБ з 1949 года, сябра ЦК КПСС з 1961 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР і БССР з 1940 года.
Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Ушанаванне памяці
Яго імем названыя вуліцы ў Мінску, Гродне, Баранавічах, Маладзечне, сквер у Мінску.
У Мінску на доме № 4 па Бранявым завулку ў 1971 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка (бронза, граніт; скульптар Генадзь Мурамцаў).
Сяргей Прытыцкі быў прататыпам галоўнага героя Андрэя Мяцельскага ў мастацкім фільме «Чырвонае лісце» (1958).
Літаратура
У імя шчасця працоўнага народа // У суровыя гады падполля. Мн., 1958. Партызанскі рух на Гродзеншчыне // Партызанская барацьба беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мн., 1959. Жизнь, отданная народу: Статьи и речи С. О. Притыцкого, документы и воспоминания о нем. Мн., 1978. Три выстрела в суде // Беларуская думка. 1998, № 10. Чагіна Л. Жыццё, аддадзенае народу. Мн., 1987.
Спасылкі
Судовы працэс 1936 г. па справе Прытыцкага
Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939) Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС Катэгорыя:Дэпутаты Народнага Сходу Заходняй Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Постаці Крынак Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Другія сакратары Гродзенскага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сакульскім павеце