Альбрэхт Гаштольд, іншыя формы імя Альберт, Альбрыхт (? — снежань ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Дваранін гаспадарскі (зг. 1501), намеснік навагародскі (1503—1506), вялікі падчашы літоўскі (1505—1509), ваявода навагародскі (1508—1513), полацкі (1513—1519), троцкі (1519—1522) і віленскі (з 1522), вялікі канцлер літоўскі (з 1522), стараста бельскі (з 1513) мазырскі (з 1514), гарадзенскі (да 1533).
Біяграфія
Сын Марціна Гаштольда. Рана застаўся без бацькі, пад апекай маці Ганны з Гальшанскіх і бабкі княгіні Трабскай. Магчыма, каля 1492 года вучыўся ў Кракаўскім універсітэце.
У 1503 годзе браў ўдзел у паспяховым паходзе на крымскіх татараў. У 1505 годзе абараняў ад татараў Навагрудак.
У вайну Маскоўскай дзяржавы супраць ВКЛ (1507—1508) узначальваў абарону Смаленска, у 1508 годзе ўдзельнічаў у баях пад Оршай.
Не падтрымаў мяцеж князя Міхала Глінскага, але ў 1509—1510 гадах быў зняволены, напэўна, праз інтрыгі свайго праціўніка Мікалая Радзівіла. У 1508—1511 гадах адхілены ад урадаў праз падазрэнні ў прыхільнасці да князя Глінскага, але даказаў сваю невінаватасць. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ (1512—1522) у 1514 годзе ўдзельнічаў у абароне Полацка ад маскоўцаўх. Патрабаваў выселіць з ВКЛ польскіх каталіцкіх манахаў за няведанне мовы народа і амаральныя паводзіныА. М. Нарбут. Гаштольды // С. 500..
Браў удзел у падрыхтоўцы Статута Вялікага княства Літоўскага 1529 года, па яго ініцыятыве ў Статут уведзены прававыя нормы, паводле якіх чужынцы, што не былі ўраджэнцамі ВКЛ, не мелі права займаць тут урады і набываць нерухомую маёмасць. Спрыяў абвяшчэнню ў 1529 годзе Жыгімонта Аўгуста вялікім князем літоўскім, што было спробай адасобіць ВКЛ ад Польскага каралеўства. Напярэдадні 1495 года атрымаў ад далёкай сваячкі — княгіні Марыны, удавы князя Сямёна Гальшанскага-Трабскага і дачкі князя Дзмітрыя «Сякіры» Друцкага-Зубравіцкага, вялізную спадчыну апошняга: Быхаў і Тайманаў на Дняпры, Добасну ў Бабруйскай воласці, вялікія маёнткі на Кіеўшчыне, імаверна таксама Шклоў.
Шлюб з Соф’яй, адзінай дачкой і спадкаемніцай князя Васіля Вярэйскага, на пачатку XVI стагоддзя прынёс яму Любеч, Валожын у Ашмянскім павеце, Койданаў, Радашковічы і Усу ў Менскім павеце. Купіў, вымяняў і атрымаў у спадчыну шмат іншых маёнткаў. Быў найбагацейшым магнатам свайго часу, паводле Попісу 1528 года ставіў у войска ВКЛ 466 вершнікаў, то-бок меў больш за 7 тысяч «службаў» падданых. У 1522 годзе кароль Жыгімонт Стары даў яму прывілей на пячатанне дакументаў не зялёным, а чырвоным воскам, на што мелі права толькі асобы каралеўскага родуАляксандр Ярашэвіч. Гаштольды // «Спадчына» № 6, 1992.. У 1529 годзе атрымаў графскі тытул ад Папы Рымскага Клімента VII, а ў 1530 — тытул графа на Мураваных Геранёнах ад святарымскага імператара Карла V.
Сабраў вялікую бібліятэку, дзе апроч кірылычных славянскіх рукапісаў былі кнігі на лацінскай, польскай і чэшскай мовах. Імаверна быў ініцыятарам першай разгорнутай рэдакцыі беларуска-літоўскіх летапісаў, якая ўключала паданне пра паходжанне літоўскай знаці ад рымскіх патрыцыяў, а таксама пра Пятра Гаштольда, які нібыта ў часы Альгерда спрыяў пашырэнню каталіцтва ў Літве.
Радавод
Крыніцы
Літаратура А. П. Грыцкевіч. Гаштольды //
Спасылкі
Альбрэхт Гаштольд Катэгорыя:Падчашыі вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты мазырскія Катэгорыя:Старосты барысаўскія Катэгорыя:Ваяводы новагародскія Катэгорыя:Ваяводы троцкія Катэгорыя:Ваяводы віленскія Катэгорыя:Ваяводы полацкія Катэгорыя:Канцлеры вялікія літоўскія Катэгорыя:Пахаваныя ў Кафедральным саборы (Вільнюс) Катэгорыя:Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1507—1508 гадоў Катэгорыя:Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1512—1522 гадоў Катэгорыя:Дваране гаспадарскія Катэгорыя:Намеснікі новагародскія