NGC 253 (галактыка Скульптар, Сярэбраная Манета) — спіральная галактыка з перамычкай (тып SBc) у сузор’і Скульптар. Характарызуецца магутным зоркаўтварэннем і вялікім утрыманнем пылу. Адна з найбольш яркіх галактык, не ўваходных у Мясцовую групу. Была адкрыта ў 1783 годзе матэматыкам і астраномам Каралінай Гершэль. З’яўляецца найбольш яркім членам групы галактык Скульптара.

NGC 253 — галактыка з актыўнымі працэсамі ўтварэння зорак Дэталёвы агляд найбліжэйшых галактык. Размешчана на адлегласці каля 8 мільёнаў светлавых гадоў ад Зямлі

У 1999 годзе касмічны тэлескоп «Чандра» выявіў у рэнтгенаўскім дыяпазоне незвычайную канцэнтрацыю крыніц рэнтгенаўскага выпраменьвання непадалёк ад цэнтра NGC 253. Чатыры такіх крыніцы, у дзясяткі тысяч разоў масіўней Сонца, знаходзіцца ў 3 тысячах светлавых гадоў ад ядра галактыкі. Гэтыя чорныя дзіркі, якія ссоўваюцца пад дзеяннем гравітацыі да цэнтра галактыкі, у будучыні могуць аб’яднацца ў адну звышмасіўную чорную дзірку. У NGC 253, «Чандра», магчыма, выявіў сувязь паміж зоркаўтварэннем і квазарамі.

Гл. таксама Спіс аб’ектаў Месье Новы агульны каталог

0253 Катэгорыя:Скульптар (сузор’е) Катэгорыя:Спіральныя галактыкі з перамычкай Катэгорыя:Група Скульптара