NGC 55 — галактыка паўднёвага паўшар'я неба, якая знаходзіцца на мяжы сузор’яў Скульптара і Фенікса, бачная амаль з рабра. Гэты аб’ект уваходзіць у лік пералічаных у арыгінальнай рэдакцыі новага агульнага каталога.

NGC 55 з'яўляецца карлікавай галактыкай тыпу SBm; знаходзіцца параўнальна блізка — на адлегласці 2 мегапарсек, дзякуючы чаму праз вялікія тэлескопы можна распазнаць у ёй асобныя зоркі. Належыць да групы галактык Скульптара, дзе з'яўляецца адной з самых вялікіх. У 2006 годзе з дапамогай арбітальнага тэлескопа XMM-Newton у галактыцы было знойдзена 42 кропкавыя крыніцы рэнтгенаўскага выпраменьвання, у тым ліку 20 рэнтгенаўскіх падвойных зорак, 5 рэштак звышновых і 7 крыніц мяккага рэнтгенаўскага выпраменьвання, .

Гл. таксама Спіс аб’ектаў Месье Новы агульны каталог

Крыніцы

Група Скульптара на сайце atlasoftheuniverse.com

Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1826 годзе 0055 Катэгорыя:Скульптар (сузор’е) Катэгорыя:Карлікавыя галактыкі Катэгорыя:Група Скульптара