Дуна́й (, , , , , , , ) — рака ў Еўропе. Даўжыня 2850 км. Вадазбор 817 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,43 тыс. м³/сек.
Назва Этымалогія назвы ракі па адной з версій азначае Danuvius («хуткая вада») і звязаная з кельцкімі словамі danu («хуткі») і vius («вада»), а па іншай версіі ўзыходзіць да скіфа-сармацкага (іранская мова) dānu, што азначала «вада», «рака» («дон» значыць «вада» ў асецінскай і іранскай мовах); , .
Геаграфія
Выток Рака бярэ пачатак у гарах Шварцвальда (Бадэн-Вюртэмберг, Германія), дзе каля горада Донаўэшынген на вышыні 678 м над узроўнем мора зліваюцца горныя ручаі Брэг (даўжыня 48 км) і Брыгах (даўжыня 43 км). Пад сценамі мясцовага замка-палаца ў горадзе размешчана архітэктурна аформленая крыніца, якую прэзентуюць за псеўдавыток Дуная.
Падземная частка Дуная
Пад Імендынгенам, прыкладна за 30 км ад вытока, Дунай знікае пад зямлёй і вялікая частка яго вады прасочваецца скрозь расколіны, шчыліны і варонкі ў вапняковых горных пародах, якія складаюць даліну ракі.
За 12 км на поўдзень ад месца, дзе знікае Дунай, з-пад зямлі б’е самая магутная ў Германіі крыніца. Колькасць вады дасягае 25 тон у секунду. З яе бярэ пачатак рака Аах, якая ўпадае ў Бодэнскае возера, з якога выцякае Рэйн.
У 1877 годзе ўпершыню ўдалося даказаць, што Аахская крыніца жывіцца падземнымі водамі Дуная: 100 цэнтнераў каменнай солі растварылі ў вярхоўях Дуная, непадалёк ад паглынальных яго расколін, і праз 55 гадзін гэтая соль з’явілася ў водах Ааха. У перыяд паводкі падземны паток праходзіць гэты шлях усяго за 20 гадзін. Зрабілася відавочным, што вада цячэ пад зямлёй у велізарных каналах, пакуль не вырываецца вонкі ў Аахскай крыніцы з Вімзенскай пячоры. Перапад вышынь паміж месцам знікнення Дуная і вытокам Ааха 185 м.
Напрамак На сваім шляху Дунай некалькі разоў мяняе напрамак. Спачатку ён цячэ па горнай вобласці Германіі на паўднёвы ўсход, а потым на адзнацы 2747 км (кіламетраж ракі вымяраецца ад крайняй кропкі вусця ў кірунку вытока) змяняе кірунак на паўночна-ўсходні. Гэты напрамак захоўваецца да горада Рэгенсбург (2379 км), дзе знаходзіцца самая паўночная кропка плыні ракі (49° 03' паўн.ш.). Каля Рэгенсбурга Дунай паварочвае на паўднёвы ўсход, затым перасякае Венскую катлавіну, і далей больш за 600 км цячэ па Сярэднедунайскай нізіне. Праклаўшы рэчышча праз горныя ланцугі Паўднёвых Карпат па цясніне Жалезныя Вароты, да самага Чорнага мора (больш за 900 км) працякае па Ніжнедунайскай нізіне. Самая паўднёвая кропка ракі знаходзіцца каля горада Свіштоў (Балгарыя) — 43° 38' паўд.ш.
Рукавы Дунай мае шматлікія рукавы, якія часам значна (на 10 і больш кіламетраў) адыходзяць ад асноўнага патоку. Найбольш доўгімі на правым беразе з’яўляюцца рукавы Машонскі або Дзьерскі Дунай (выток — 1854 км, вусце — 1794 км) і Дунера-Веке (237 і 169 км), на левым беразе — Малы Дунай (выток — 1868 км, упадае ў Ваг), Шаракшарскі Дунай (1642 і 1586 км), Борча (371 і 248 км).
Астравы Найбуйнейшым рачным востравам Дуная з’яўляецца Жытны востраў, размешчаны ў Славакіі.
Іншыя характарыстыкі На адлегласці па прамой паміж вытокам (Донаўэшынген) і крайнім пунктам дэльты (адзнака «0 км» ва ўкраінскай частцы дэльты ніжэй горада Вылкавэ на востраве Анкудзінаў) у 1642 км каэфіцыент звілістасці ракі складае 1,71. Сярэдняе зніжэнне Дуная складае 24,4 см на 1 км.
Часткі Дуная (Падунаўя) Па комплексу фізіка-геаграфічных характарыстык Дунай дзеляць на наступныя тры часткі:
Верхні (992 км) — ад вытоку ў паселішча Геня; Сярэдні (860 км) — ад Геня ў горад Драбета-Турна-Северын; Ніжні (931 км) — ад горада Турна-Северын да ўпадзення ў Чорнае мора.
Клімат Клімат большасці краін даволі мяккі. Зіма звычайна цёплая і дажджлівая; снег выпадае толькі на кароткі час. Лета гарачае і сухое. Аднак высока ў гарах тэмпература паветра моцна адрозніваецца ад раўніннай: узімку нярэдкія суровыя завеі і бураны, і летам даволі халаднавата.
Рэжым Гідралагічны рэжым Дуная вызначаецца трыма фазамі: вясновае разводдзе, летне-восеньскія паводкі, асенне-зімовая межань. Гадавая амплітуда ваганняў узроўню вады складае ад 4,5-5,5 м (каля Рэні) да 6-8 м (ля Будапешта). Радавыя гадавыя выдаткі вады ў верх, плыні 420 м³/с, у сярэднім цячэнні — 1900 м³/с, у вусці — 6430 м³/с. Максімум расходу вады ў нізоўях роўны 20 тыс. м³/с, мінімум — 1800 м³/с. Гадавы сцёк каля 123 км³ у год. Замярзае Дунай толькі ў халодныя зімы на 1,5-2 месяца.
Тэмпературы Тэмпературны рэжым у басейне Дуная абумоўлены ў асноўным характарам цыркуляцыі паветраных мас і асаблівасцямі рэльефу мясцовасці. Тэмпература паветра змяняецца ў шырокім дыяпазоне. Зімой сярэдняя тэмпература самога халоднага месяца — студзеня — вагаецца ў межах ад −1 да −5 °C. Улетку сярэдняя тэмпература самага цёплага месяца — ліпеня — у верхняй частцы басейна складае ад 16 да 18 °C, у цэнтральнай частцы басейна — ад 17 да 22 °C, у ніжняй частцы — ад 22 да 26 °C.
Вятры Басейн Дуная знаходзіцца пад уплывам паветраных мас, пранікаючых з Атлантыкі, усходняй Еўропы і заходняй Азіі.
У рэгіёне Верхняга Дуная пануючымі вятрамі ў халодны час года з’яўляюцца вятры заходніх і паўночна-заходніх кірункаў. На Сярэднім Дунаі пераважаюць усходні і паўднёва-ўсходні вецер, на Ніжнім Дунаі — паўночны і паўночна-ўсходні.
У цёплую пару года кірунак пануючых вятроў больш сталы і ў асноўным прыпадае на заходнія чвэрці. На Сярэднім і Ніжнім Дунаі вельмі небяспечным для суднаходства з’яўляецца вецер «кошава» (тыпу боры) — мае заходняе і паўночна-заходні кірунак і дасягае ў асобных месцах 20-30 м/с.
У прыморскай частцы дэльты Дуная вялікую небяспеку для прыбярэжных населеных пунктаў наносіць нагон ветра (моцны вецер з мора, запавольвае плынь ракі, а часам нават разварочвае плынь назад). Пры такім ветры могуць адбывацца хуткія затапленні прыбярэжных тэрыторый.
Ападкі Размеркаванне ападкаў па тэрыторыі басейна нераўнамерна. Сярэдняя гадавая сума ападкаў на раўніне складае 400—600 мм, у Карпатах — 800—1200 мм, у Альпах — 1800—2500 мм, а часам і больш. Найменшая колькасць ападкаў выпадае ў дэльце Дуная. Бываюць гады, калі тут ападкаў не маецца з пачатку сакавіка да сярэдзіны лістапада. Снежнае покрыва ў басейне Дуная не ўстанаўліваецца за выключэннем горных частак басейна Верхняга Дуная.
Характэрнай асаблівасцю лядовага рэжыму Дуная з’яўляецца крайняя няўстойлівасць лядовых фаз і розны час іх наступу. У некаторыя гады лядовыя з’явы могуць адсутнічаць на ўсёй даўжыні ракі. На Ніжнім Дунаі ўстойлівы лядовы покрыў у асноўным рэчышчы з’яўляецца адзін раз у 5-7 гадоў.
Цячэнне Дунай нясе свае воды праз дзесяць краін Еўропы. Прычым 1070,9 км ракі з’яўляюцца дзяржаўнымі межамі краін, з якіх тры краіны Балгарыя, Малдова і Украіна маюць доступ толькі да аднаго берага ракі.
+Ад вытока да вусця км правы бераг узаемны левы бераг краіна км % км км % Германія 687,00 658,6 23 658,6 687,0 24 Аўстрыя 357,50 357,512321,5321,511 Славакія172,0622,5122,5172,16 Венгрыя417,20417,214275,2275,210 Харватыя137,50137,550,00,00 Сербія587,35449,916220,5358,012 Румынія1075,00374,113319,61020,535 Балгарыя471,55471,6160,00,00 Малдова0,570,000,00,60 Украіна53,940,000,053,92
Германія Бярэ свой пачатак Дунай у Германіі, 1,4 км на ўсход ад горада Донаўэшынген, дзе зліваюцца дзве горныя рачулкі Брыг і Брэг. Ад свайго пачатку рака цячэ па нямецкай тэрыторыі 687 км, да аўстрыйскай мяжы, дзякуючы чаму з’яўляецца трэцяй па даўжыні ракой у Германіі пасля Рэйна і Эльбы. На берагах размешчана вялікая колькасць гарадоў і мястэчак, найбуйнейшыя з іх: Тутлінген, Зігмарынген, Ульм, Ной-Ульм, Neuburg nad Dunajem, Інгальштат, Рэгенсбург, Штраўбінг і Пасау.
Правабярэжнымі прытокамі Дуная на тэрыторыі Германіі з’яўляюцца рэкі: Ілер, які ўпадае ў яго ў Ной-Ульме, Лех, з вусцем каля Марксгайма, Ізар — ля Дэгендорфа і Ін — у Пасау.
Левабярэжныя прытокі: Вёрніц uchodząca za Donauwörth, Альтмюль za Kelheim, Наб oraz Regen каля Рэгенбурга. Таксама ў Дунай упадаюць шматлікія дробныя рэкі, напрыклад: Riß, Roth, Lauter, Blau, Günz, Brenz, Mindel, Zusam, Schmutter, Paar, Abens, Große Laber, Vils, Ilz, Erlau czy Ranna.
Над нямецкімі водамі Дуная знаходзіцца вялікая колькасць знакамітых збудаванняў. Кляштар бенедыктаў у Беўране, замак Гогенцалернаў у Зігмарынгіне, гатычны храм ва Ульме з найвялікшай касцёльнай вежай у свеце (161,6 м), абацтва ў Вельтэнбургу, каменны мост і храм Св. Пятра ў Рэгенсбургу, у Пасау знаходзіцца храм Св. Стэфана, і інш.
Аўстрыя Аўстрыя цесна звязана з Дунаем. У часы былой магутнасці, пры Аўстра-Венгрыі, Дунай цёк на працягу 1300 км па ўнутраннай тэрыторыі краіны, сёння гэты лік складае 357,5 км.
Некалькі кіламетраў ніжэй Пасау ляжыць аўстрыйска-нямецкая мяжа. Недалёка ад яе Дунай робіць пятлю, якая варочае раку на 180 градусаў. Прыкладна на 70 км ад гэтага месца знаходзіцца горад Лінц, трэці горад краіны, які раскінуўся па абодвух берагах ракі. Далей ідуць гарады Маўтхаўзен, Энс, Грайн, дзе рака дасягае сваёй максімальнай глыбіні ў Аўстрыі. Яшчэ ніжэй па цячэнні стаіць горад Мельк, праз 35 км. Дунай працякае цераз гарады Вахау i Дзюрнштайн да Крэмса таксама Tullnerfeld. Бліжэй да дзяржаўнай граніцы са Славакіяй Дунай прабягае праз аўстрыйскую сталіцу — горад Вену. Вена, праз стагоддзі, нараўне з Бялградам і Будапештам, з’яўлялася адным з найбуйнейшых і найважнейшых наддунайскіх гарадоў. Рака ператварыла горад у буйны гандлёвы цэнтр, які апынуўся на скрыжаванні дарог усхода з захадам.
Важнейшыя прытокі Дуная ў Аўстрыі: Ін (правы), Айст (левы), Траўн (правы), Энс (правы), Ібс (правы), Трайзен (правы), Камп (левы), Вена (правы) i Швехат (правы).
На аўстрыйскай тэрыторыі, па ўсёй рацэ, размешчана 11 гідраэлектрастанцый.
Славакія На адлегласці 45 км ад Вены, непасрэдна за аўстрыйска-славацкай мяжой, Дунай працякае праз сталіцу Славакіі — Браціславу. Рака на тэрыторыі Славакіі робіцца кароткай мяжой з Аўстрыяй, цячэ праз сталіцу і ў выніку робіцца натуральнай мяжой з Венгрыяй.
Пасля Браціславы, важнейшым дунайскім горадам з’яўляецца Комарна, дзе Дунай злучаецца з самай вялікай славацкай ракой Ваг, а таксама Штурава, у якім у Дунай упадае рака Грон.
Венгрыя
На берагах Дуная, адразу пасля славацкай мяжы ляжыць першы вялікі горад Венгрыі — Дзьёр. Тут у Дунай упадае рака Раба.
Паблізу вусця ракі Іпель Дунай, каля горада Шоб, адпускае граніцу і адгэтуль два берага з’яўляюцца венгерскімі. Далей прабіраецца праз горны масіў Бёржонь, дзе змяняе свой кірунак, амаль на 90°. На адлегласці 40 км ад гэтага месца раскінуўся Будапешт, сталіца Венгрыі і самы вялікі наддунайскі горад. Пасля сталіцы рака цячэ па раўніне Альфёльд, дзе ўтварае дзяржаўную мяжу з Харватыяй.
Харватыя Па тэрыторыі Харватыі рака цячэ 137 км, гэта найменшы паказчык сярод 10 наддунайскі краін, пасля Малдовы і Украіны. Адразу пасля венгерскай мяжы Дунай утварае натуральную мяжу паміж Харватыяй і Сербіяй. Самым вялікім харвацкім горадам на Дунаі з’яўляецца Вукавар.
Сербія Дунай пралягае мяжой між Харватыяй (правы бераг) і Сербіяй (левы бераг). Паблізу мясцовасці Бачка-Паланка, рака робіць паварот, адпускаючы харвацкую мяжу, і праходзіць Сербію, у паўднёва-заходнім напрамку, да румынскай мяжы.
Першым вялікім горадам, на працягу 25 км ад мяжы, з’яўляецца Апацін, тут да канца другой сусветнай вайны жылі выключна наддунайскія немцы.
Ніжэй па плыні, на абодвух берагах раскінуўся горад Нові Сад, масты якога былі разбураны падчас апошняй вайны ў Косаве, у 1999 г. На працягу шасці гадоў сувязь паміж паловамі горада ажыцяўлялася пасродкам пантоннага моста. Адчыняўся ён толькі тры разы на тыдзень, як следства, Дунай вызываў вялікія перашкоды жыхарам горада. Новы мост праз Дунай быў запушчаны ў 2005 г.
На працягу яшчэ 75 км стаіць сталіца краіны — горад Бялград, які са сваім насельніцтвам (1,6 млн.) з’яўляецца адным з буйнейшых наддунайскіх гарадоў.
У сваёй дальнейшай дарозе Дунай праплывае некалькі прамысловых цэнтраў, у яго ўпадае рака Вялікая Марава, праплывае Галубацкую крэпасць, даходзіць да Жалезнай Брамы, пасля якой становіцца граніцай паміж Сербіяй і Румыніяй.
Румынія
Балгарыя Правы прыток — рака Віт.
Малдова