Італія — адна з ключавых высокаразвітых краін свету, уваходзіць у склад Вялікай васьмёркі.
Перавагі: велічэзны дзяржаўны бюджэт. Задае моду ва ўсім свеце ў галіне дызайну, вытворчасці і прадукцыі адзення і бытавой тэхнікі. Да вядучых фірмаў адносяцца Fiat (аўтапрам), Montedison (вытворчасць пластмас), Olivetti (камунікацыі), Benetton (адзенне). Высокапрадукцыйная сельская гаспадарка і вытворчасць прадукцыі для турыстаў, вядомыя дамы мод. Багатая культурная спадчына робіць Італію адной з найбольш прывабных для турыстаў краін Еўропы і свету, з магчымасцю бясконцага развіцця турыстычнай галіны гаспадаркі.
Недахопы: дзяржаўны дэфіцыт і рост запазычанасці ўсё яшчэ вялікія і не пераадолены. Малы (у 2012 - адмоўны) прырост эканомікі, неэфектыўная сфера паслуг, якая інтэнсіўна прыватызуецца. Няроўнае размеркаванне дабрабыту паміж багатай Поўначчу і бедным Поўднем, дзе беспрацоўе ў 3 разы вышэйшае. Недастатковая падатковая дысцыпліна, якая, аднак, у апошні час мае тэндэнцыю да паляпшэння. Адносна малыя, арыентаваныя на міжнародную канкурэнцыю, прадпрыемствы. Моцная залежнасць ад імпарту энергарэсурсаў. Эканамічны профіль краіны <tr><th>Характарыстыка<th>Значэнне <tr><td>Тып краіны<td>высокаразвітая <tr><td>ВУП па парытэце пакупніцкай здольнасці (ППЗ), млрд $, 2012<td>1863 <tr><td>ВУП па ППЗ на душу насельніцтва, $, 2012<td>30600 <tr><td>Тэмпы росту ВУП, % 2012<td>-2,4 <tr><td>Структура ВУП, %, 2012<td>прамысловасць — 24,2; сельская гаспадарка — 2,0; сфера паслуг — 73,8 <tr><td>Эканамічна актыўнае насельніцтва (ЭАН), млн. чал., 2012<td>25,65 <tr><td>Структура занятасці ЭАН, %, 2011<td>прамысловасць — 28,3; сельская гаспадарка — 3,9; сфера паслуг — 67,8 <tr><td>Узровень беспрацоўя, %, 2012<td>10,6 <tr><td>Каэфіцыент Джыні, 2011<td>31,9 <tr><td>Узровень інфляцыі, %, 2012<td>3,3 <tr><td>Прыбыткі бюджэту, млрд $, 2012<td>972,5 <tr><td>Выдаткі бюджэту, млрд $, 2012<td>1034,0 <tr><td>Знешняя запазычанасць, млрд $, 2008/2010/2012<td>2328/2223/2493 <tr><td>Рост прамысловасці, %, 2011/2012<td>0,2/-4,2 <tr><td>Асноўныя галіны прамысловасці<td>машынабудаванне, электратэхнічная, чорная металургія, хімічная, харчовая, лёгкая, керамічная <tr><td>Вытворчасць электраэнергіі, млрд кВт-гадзін, 2011<td>302,6 <tr><td>Спажыванне электраэнергіі, млрд кВт-гадзін, 2011<td>313,8 <tr><td>Экспарт электраэнергіі, млрд кВт-гадзін, 2011<td>1,787 <tr><td>Імпарт электраэнергіі, млрд кВт-гадзін, 2011<td>47,52 <tr><td>Здабыча нафты, млн барэляў/дзень, 2011<td>0,099 <tr><td>Спажыванне нафты, млн барэляў/дзень, 2009<td>1,537 <tr><td>Экспарт нафты, млн барэляў/дзень, 2010<td>0,063 <tr><td>Імпарт нафты, млн барэляў/дзень, 2010<td>1,591 <tr><td>Падцверджаныя запасы нафты, млн барэляў, 1 студзеня 2012<td>523,2 <tr><td>Здабыча прыроднага газу, млрд м³, 2011<td>8,634 <tr><td>Спажыванне прыроднага газу, млрд м³, 2011<td>77,83 <tr><td>Экспарт прыроднага газу, млрд м³, 2011<td>0,123 <tr><td>Імпарт прыроднага газу, млрд м³, 2011<td>70,37 <tr><td>Падцверджаныя запасы прыроднага газу, млрд м³, 1 студзеня 2012<td>66,0 <tr><td>Прадукцыя сельскай гаспадаркі<td>садавіна і гародніна, вінаград, бульба, цукровыя буракі, соя, алівы, пшаніца, ялавічына, малочныя прадукты, рыба <tr><td>Асноўны кірунак сферы паслуг<td>турызм <tr><td>Аб’ём агульнага экспарту, млрд $, 2012<td>487,9 <tr><td>Асноўныя партнёры па экспарце, %, 2012<td>ФРГ— 12,8; Францыя — 11,3 ;ЗША — 6,6; Іспанія — 4,8 <tr><td>Што экспартуецца<td>прадукцыя машынабудавання, высокаякасны тэкстыль і адзенне, машыны і камплектуючыя да іх, рухавікі, хімічная прадукцыя, прадукты харчавання, тытунь, каляровыя металы <tr><td>Аб’ём агульнага імпарту, млрд $, 2012<td>453,5 <tr><td>Асноўныя партнёры па імпарце, %, 20112<td>ФРГ — 15,7; Францыя — 8,9; КНР — 7,0; Нідэрланды — 5,8; Іспанія — 4,8 <tr><td>Дэпазіты ў валюце і золатавалютныя рэзервы, млрд $, 31 снежня 2008/2009/2010/2011/2012<td>104/132,8/158,9/173,3/181,7 <tr><td>Нацыянальная валюта<td>еўра <tr><td>Эканамічная карта<td>
Характарыстыка гаспадаркі Прамысловасць Вызначальныя асаблівасці прамысловасці рэспублікі:
Перавага цяжкай індустрыі не так адчувальна, як у астатніх буйных краінах Заходняй і Паўднёвай Еўропы, да таго ж большае значэнне прымае лёгкая прамысловасць. Вядучая роля належыць да машынабудавання і хіміі. Сціплыя маштабы горназдабыўной прамысловасці і вельмі шырокае выкарыстанне імпартнай сыравіны і энерганосьбітаў. Адставанне ў развіцці тэхнічна складаных, навукаёмкіх галін. Вялікае значэнне малых і сярэдніх прадпрыемстваў, асабліва ў лёгкай, харчовай прамысловасці, металаапрацоўцы. Рэзкія тэрытарыяльныя кантрасты ва ўзроўні індустрыялізацыі: звыш 40% прамысловасці сканцэнтравана на Поўначы ў зоне "прамысловага трохвугольніку" Мілан-Турын-Генуя.
Сельская гаспадарка Нягледзячы на спрыяльныя прыродныя ўмовы, сельская гаспадарка забяспечвае насельніцтва Італіі харчаваннем толькі на 75-80%: захоўваюцца архаічныя аграрныя адносіны на Поўдні краіны і цераспалосіца: больш за 3/4 гаспадарак маюць плошчу менш за 5 га.
Уласцівы вялікія тэрытарыяльныя кантрасты: на Поўначы - перагава буйных капіталістычных гаспадарак з інтэнсіўным земляробствам і жывёлагадоўляй, у той час як буйныя гаспадаркі Поўдня - у асноўны былыя латыфундыі, нізкарэнтабельныя і апрацоўваемыя дробнымі арэндатарамі па частках.
Асноўнай галіной сельскай гаспадаркі Італіі, у адрозненне ад іншых краін Еўропы, з'яўляецца раслінаводства: займае 60%. Паказчык гэты ва ўмовах далейшай інтэграцыі эканомік ЕС будзе расці: краіна спецыялізуецца на экспарце садавіны і гародніны, у той час як вытворчасць зерня і мяса скарачаецца.
Па зборах зерня Італія ў тры разы саступае Францыі (ў 2005 г. атрымалася сабраць 20 млн т); галоўныя культуры - пшаніца (45%), кукуруза (35%) і рыс. Больш за палову ўраджаю названых культур збіраюць на Паданскай нізіне (там жа, на ўсходзе - амаль 100% цукровых буракоў) і ў вобласці Эмілія-Раманья, а каштоўная цвёрдая пшаніца Поўдня ідзе на выбар высокаякасных макарон.
Развіццё жывёлагадоўлі стрымліваецца перш за ўсё недахопам харчовай базы (канкурэнцыя з боку прадукцыі Францыі, Нідэрландаў і іншых краін ЕС выходзіць на другі план). Краіна па стане на 2005 г. мела 7,2 млн галоў буйной рагатай жывёлы, 8 млн свіней, 12 млн авечак і коз. Патрэбы ў мясе забяспечваюцца на 50-75%. Малочная жывёлагадоўля пераважае на Поўначы, а Сардзінія - галоўны раён авечкагадоўлі.
У цэлым патэнцыял сельскай гаспарадкі размеркаваны па тэрыторыі Італіі больш раўнамерна, чым патэнцыял прамысловасці. Па долі ў нацыянальнай прадукцыі названай галіны гаспадаркі на першых месцах у краіне знаходзяцца Эмілія-Раманья (14%), Ламбардыя (13%), Венета (10,5%).
Рыбалоўства не вызначаецца велізарнымі маштабамі: моры небагатыя на рыбу, і таму ўловы не перавышаюць 0,5 млн т/год. Аднак даволі хутка апошнім часам стала развівацца штучная вытворчасць розных марскіх прадуктаў, і гэта ёсць перспектывай для падгаліны.
Транспарт Італія вызначаецца добрым развіццём усіх відаў транспарту. Краіна мае развітую чыгуначную сетку (19,5 тыс. км, больш ½ даўжыні электрыфікавана) і сетку аўтадарог. Пры дапамозе апошніх і ажыццяўляецца 90% пасажыразвароту і 80% грузазвароту унутры краіны. Галоўная транспартная артэрыя краіны - "Аўтастрада Сонца" - злучае Турын і Мілан праз Балонню і Фларэнцыю з Рымам, Неапалем і Рэджо-дзі-Калабрыя. Італьянскі парк аўтамабіляў на 2007 год складаў 32 млн.
80-90% імпартуемых грузаў дастаўляецца ў краіну з дапамогай марскога транспарту. Са 144 буйнейшымі марскімі портамі Італіі з'яўляюцца Генуя (грузазварот 50 млн т/год) і Трыест (35 млн т/год) (дадзеныя на 2007 год). Галоўны кабатажны порт краіны - Неапаль.
Італія мае 34 аэрапорты, галоўныя сярод якіх Рым, Генуя, Венецыя, Трыест, Палерма, Неапаль, Спецыя. Сфера паслуг Вядучая роля належыць турызму. Італію штогод наведваюць каля 50 млн. турыстаў (4-е месца пасля Францыі, Іспаніі і ЗША, 2007). Больш за 75% звароту італьянскага турбізнесу належыць Рыму, Венецыі і Фларэнцыі. Пакрысе развіваецца і так званы "шопінгавы турызм", прывабны для аптавых гандляроў прадукцыяй італьянскіх малых і сярэдніх прадпрыемстваў і для індывідуальных спажыўцоў італьянскага абутку і адзення. Італія - радзіма банкаўскіх устаноў. Імі забяспечаны каля 67% населеных пунктаў.
Гл. таксама Італьянскі эканамічны цуд
Літаратура Сусветная кніга фактаў ЦРУ ЗША Социально-экономическая география зарубежного мира / Под ред. В.В. Вольского. – М.: Дрофа, 2005. – 557 с. Степанюга Н.А., Андриевская З.Я. Социально-экономическая география зарубежных стран. - Мн.: Вышэйшая школа, 2008. - С. 158-176