Асташа́ (, ) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Сапоцкінскага сельсавета.

Гісторыя Вядома з пач. 18 ст. У 19 ст. — вёска і шляхецкі фальварк Аўгустоўскага павета, гміна (воласць) Валавічоўцы. У 1827 — 33 дамы і 172 жыхара. Да сяр. 19 ст. жыхары былі ўніятамі.

Да 16 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Васілевіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..

Літаратура Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Гродзенскага раёна / Рэдкал. У. П. Верхась і інш. — Мн., 1993

Спасылкі

Катэгорыя:Сапоцкінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гродзенскага раёна