Анато́ль Дзярка́ч, сапраўднае імя Анато́ль Рыго́равіч Зіміё́нка (, мяст. Турэц, Навагрудскі павет, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — , Менск, НКУС) — беларускі паэт, сатырык, гумарыст, мемуарыст.
Біяграфія
З сям’і фельчара. Скончыў народную школу ў мястэчку Турэц, а пасля народнае вучылішча ў Навагрудку (1904). Служыў пісарам у земскай і гарадской управах у Мінску. Член партыі эсэраў. У 1908 годзе арыштаваны, адпраўлены ў ссылку. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года служыў у мінскіх адміністрацыйных органах Часовага ўрада.
Па абвяшчэнні Беларускай ССР працаваў у газеце «Беларуская вёска», з 1924 года — рэдактар сатырычнага часопіса «Дубінка» (дадатак да газеты «Звязда»). Працаваў у газеце «Піянер Беларусі», часопісе «Полымя». Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1934 года.
Трапіў пад палітычныя рэпрэсіі. Арыштаваны 16 кастрычнік 1936 года, расстраляны 5 верасня 1937 года ў Менску. Пасмяротна рэабілітаваны ў 1957 годзе.
Творчасць
Дэбютаваў у друку ў 1904 годзе; спачатку пісаў на рускай мове. Працуючы ў сатырычным жанры, узяў сабе псеўданім Анатоль Дзяркач. Пісаў творы для дзяцей. Перакладаў з рускай і ўкраінскай моў. Аўтар успамінаў.
Творы Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў: Сатырычныя вершы. Менск, 1925; Міколава гаспадарка: Агра-паэма. Менск, 1927; Нашы прыяцелі. Менск, 1928; Звяры нашых лясоў. Менск, 1929; Бог удвох. Менск, 1930; Усім патроху…: Сатыра і гумар: Вершы. Менск, 1930; Качаргой па абразох. Менск, 1930; Оккупация и интервенция в Белоруссии. Минск, 1932.
Крыніцы
Літаратура С.162
Спасылкі
Паэт-сатырык Анатоль Дзяркач на kamunikat.org
Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Мемуарысты Беларусі Катэгорыя:Мемуарысты паводле алфавіта Катэгорыя:Гумарысты СССР Катэгорыя:Гумарысты Беларусі Катэгорыя:Гумарысты паводле алфавіта Катэгорыя:Сатырыкі СССР Катэгорыя:Сатырыкі Беларусі Катэгорыя:Сатырыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з украінскай мовы Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР