Дражан Багарыч (; нар. , ) — харвацкі футбаліст, паўабаронца клуба «Дугаполе».

Клубная кар’ера Нарадзіўся ў Вене, але ў трохгадовым узросце з сям’ёй пераехаў у харвацкі горад Кнін, дзе і пачаў займацца футболам у мясцовым клубе «Дынара». У шаснаццацігадовым узросце трапіў у юнацкую каманду «Рыекі», дзе правёў два гады, пасля чаго вярнуўся ў «Дынару».

У пачатку 2012 года стаў іграком «Спліта». Спачатку не меў трывалага месца на полі, і ўлетку 2013 года быў аддадзены ў паўгадавую арэнду клубу другога дывізіёна «Дугаполе». Пасля вяртання з арэнды замацаваўся ў асноўным складзе «Спліта».

У жніўні 2016 года перайшоў у ізраільскі клуб «Ашдод», дзе стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі нападніка. У лютым 2017 года падпісаў двухгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з СалігорскаХорватские полузащитники Багарич и Црепуля подписали контракты с "Шахтером". У першай палове сезона 2017 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе салігарчан на пазіцыі правага паўабаронцы, але пазней страціў месца ў аснове і звычайна стаў заставацца на лаўцы запасных.

У пачатку 2018 года не трэніраваўся з «Шахцёрам», хутка разам з іншым футбалістам салігорцаў Дамірам Зломіслічам адправіўся ў баснійскі «Шыракі Брыег». У лютым афіцыйна разарваў кантракт з беларускім клубам па пагадненні бакоўБагарич покинул "Шахтер" і неўзабаве афіцыйна стаў іграком баснійскай камандыБагарич подписал контракт с клубом "Широки Бриег".

У жніўні 2020 года перайшоў у люблянскую «Алімпію», дзе рэдка з’яўляўся на полі. У пачатку 2021 года перабраўся ў румынскі «Германштат», а ў ліпені зноў апынуўся ў Босніі і Герцагавіне, папоўніўшы склад «Сараева». У ліпені 2022 года перайшоў у фінскую «Хонку».

У студзені 2023 года далучыўся да сербскай «Калубары», а ў жніўні 2023 года стаў іграком «Дугаполя».

Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Харватыі.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017 Бронзавы прызёр чэмпіянату Босніі і Герцагавіны: 2018/19 Бронзавы прызёр чэмпіянату Фінляндыі: 2022

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Харватыі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынара Кнін Катэгорыя:Ігракі ФК Спліт Катэгорыя:Ігракі ФК Дугаполе Катэгорыя:Ігракі ФК Ашдод Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Шыракі Брыег Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпія Любляна Катэгорыя:Ігракі ФК Германштат Катэгорыя:Ігракі ФК Сараева Катэгорыя:Ігракі ФК Хонка Катэгорыя:Ігракі ФК Калубара