Дарка Міцэўскі (; нар. , ) — паўночнамакедонскі футбаліст, паўабаронца клуба «Вардар» са Скоп’я.

Клубная кар’ера Выхаванец юнацкай каманды «Вардара», улетку 2009 года перайшоў у сербскі клуб «Севайна», на наступны год стаў іграком ужыцкай «Слабады». У пачатку 2011 года вярнуўся ў Македонію, далучыўшыся да «Работнічкаў», аднак трывалага месца ў аснове не меў, і ў 2013 годе стаў іграком «Тэтэкса», дзе замацаваўся ў якасці асноўнага іграка. Улетку 2013 года перайшоў у сербскі клуб ОФК, праз два гады вярнуўся ў «Тэтэкс». 2016 год зноў правёў у Сербіі, гуляючы за «Нові-Пазар».

У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Мінск», з якім неўзабаве падпісаў кантрактДарко Мицевски: "Подписал с "Минском" годичный контракт с возможностью продления еще на год". football.by.. У складзе «Мінска» стаў трывалым іграком асновы, пачынаў сезон апорным паўабаронцам, пазней стаў выступаць у якасці абаронцы. У лістападзе 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў беларускі клубДарко Мицевски покинул "Минск". football.by..

У студзені 2018 года далучыўся да ліванскага клуба «Неймех»Бывший хавбек «Минска» Мицевски перешел в ливанский «Аль-Неймех». by.tribuna.com.. У ліпені 2018 года вярнуўся ў Македонію, стаўшы іграком «Вардара». У студзені 2021 года адправіўся ў Латвію, папоўніўшы склад РФШ. Разам з гэтым клубам стаў чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка Латвіі. У студзені 2022 года зноў далучыўся да «Вардара».

Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Македоніі розных узростаў. У 2020 годзе згуляў у двух матчах за нацыянальную зборную Паўночнай Македоніі.

Дасягненні Чэмпіён Паўночнай Македоніі: 2020 Срэбраны прызёр чэмпіянату Паўночнай Македоніі: 2019 Уладальнік Кубка Македоніі: 2013 Срэбраны прызёр чэмпіянату Лівана: 2018 Чэмпіён Латвіі: 2021 Уладальнік Кубка Латвіі: 2021

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Паўночнай Македоніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Паўночнай Македоніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Вардар Скоп’е Катэгорыя:Ігракі ФК Рыжская футбольная школа Катэгорыя:Ігракі ФК Неймех Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нові-Пазар Катэгорыя:Ігракі ФК Тэтэкс Катэгорыя:Ігракі ФК ОФК Катэгорыя:Ігракі ФК Работнічкі Скоп’е Катэгорыя:Ігракі ФК Слабада Ужыцэ Катэгорыя:Ігракі ФК Севайна