Ма́рцін Лю́тэр (; 10 лістапада 1483 года, Айслебен, Саксонія, Святая Рымская імперыя — 18 лютага 1546 года, Айслебен, Саксонія, Святая Рымская імперыя) — нямецкі манах, былы каталіцкі святар, прафесар багаслоўя, выдатны дзеяч і пачынальнік хрысціянскага рэфарматарскага руху XVI стагоддзя, пасля вядомага як пратэстанцкая РэфармацыяPlass, Ewald M. (1959). «Monasticism». What Luther Says: An Anthology 2. St. Louis: Concordia Publishing House. p. 964.. Палка палемізуючы са сцвярджэннем, што вызваленне ад Боскага пакарання за грахі можа быць выкуплена грашыма, у 1517 годзе Лютэр супрацьпаставіў гандляру індульгенцыямі Ёхану Тэцэлю свае 95 тэзісаў. Пасля ягонай адмовы вырачыся сваіх пісанняў, паводле загаду Рымскага Папы Льва X (1520) і ў выніку Вормскага эдыкту імператара Святой Рымскай імперыі Карла V (1521) Марцін Лютэр быў адлучаны ад царквы і асуджаны імператарам у якасці злачынца.

Лютэр прапаведаваў, што выратаванне не робіцца добрымі справамі, але атрымліваецца толькі як дарунак ласкай Боскай праз веру ў Ісуса Хрыста як Збавіцеля ад граху. Яго тэалогія аспрэчвала права Папы Рымска-каталіцкай царквы, навучаючы, што Біблія з’яўляецца адзінай крыніцай абсалютных ведаўEwald M. Plass, What Luther Says, 3 vols., (St. Louis: CPH, 1959), 88, no. 269; M. Reu, Luther and the Scriptures, Columbus, Ohio: Wartburg Press, 1944), 23. у адрозненне ад сістэмы дзяржаўнага кіравання, паводле якой прызнаецца ўлада духавенстваLuther, Martin. Concerning the Ministry (1523), tr. Conrad Bergendoff, in Bergendoff, Conrad (ed.) Luther’s Works. Philadelphia: Fortress Press, 1958, 40:18 ff.. Паслядоўнікі вучэння Лютэра атрымалі назву лютэране, у той час, як само вучэнне было названа лютэранствам.

Яго пераклад Бібліі на нямецкую мову, у адрозненне ад класічнай латыні, зрабіла Святое Пісанне больш даступным шырокім саслоўям, што аказала велізарны ўплыў на царкву і нямецкую культуру. Гэта спрыяла развіццю стандартнай версіі нямецкай мовы, дадало некалькі прынцыпаў у мастацтве перакладу. Яго гімны паўплывалі на развіццё спеваў у цэрквахBainton, Roland. Here I Stand: a Life of Martin Luther. New York: Penguin, 1995, 269.. Шлюб Лютэра з Катарынай фон Бора усталяваў мадэль для практыкі шлюбаў у пратэстанцкіх кірунках, якія дазваляюць святарам уступаць у шлюбBainton, Roland. Here I Stand: a Life of Martin Luther. New York: Penguin, 1995, p. 223..

У апошнія гады жыцця, да пагаршэння здароўя, у Лютэра значна актывізавалася антысеміцкая палеміка, то бок ён пісаў, што яўрэйскія дамы павінны быць знішчаныя, сінагогі спаленыя, грошы канфіскаваныя, а свабода яўрэяў абмежавана. Гэтыя заявы прывялі да яго спрэчнага становішчаHendrix, Scott H. «The Controversial Luther» , Word & World 3/4 (1983), Luther Seminary, St. Paul, MN, p. 393.

Біяграфія

Раннія гады

Марцін Лютэр нарадзіўся ў сям’і Ханса Людэра (; пазней Лютэра)Marty, Martin. Martin Luther. Viking Penguin, 2004, p. 1. і яго жонкі Маргарэт, у дзявоцтве Ліндэман (), 10 лістапада 1483 года ў Айслебене ў курфюрстве Саксонія, якая тады была часткай Свяшчэннай Рымскай імперыі. Дзіця атрымала хрышчэнне як каталік на наступную раніцу ў дзень свята святога Марціна Турскага. Яго сям’я пераехала ў Мансфельд у 1484 годзе, дзе яго бацька быў арандатарам медных руднікоў і шахцёрамBrecht, Martin. Martin Luther. tr. James L. Schaaf, Philadelphia: Fortress Press, 1985-93, 1:3-5. і служыў у якасці аднаго з чатырох грамадзянскіх прадстаўнікоў у мясцовым савеце. Рэлігійны навуковец Марцін Марці апісвае маці Лютэра як працавітую гандлярку і адзначае, што ворагі Лютэра пазней няправільна апісалі яе як прастытутку. У яго было некалькі братоў і сясцёр, і, як вядома, меліся даволі блізкія адносіны з адным з іх, братам ЯкабамMarty, Martin. Martin Luther. Viking Penguin, 2004, p. 3.. Ханс Лютэр быў амбіцыйным чалавекам, таму ён быў поўны рашучасці ўбачыць Марціна, свайго старэйшага сына, юрыстам. Бацькі адправілі Марціна вучыцца ў лацінскую школу ў Мансфельдзе, а пазней у Магдэбург у 1497 годзе, дзе ён вучыўся ў юрыдычнай школе пад назвай Братоў агульнага жыцця, і Айзенаху ў 1498 годзеRupp, Ernst Gordon. «Martin Luther». Encyclopædia Britannica.. Усе тры школы мелі дысцыпліны граматыку, рыторыку й логіку. Лютэр параўноўваў сваю адукацыю ў гэтых установах як чысцец і пеклаMarty, Martin. Martin Luther. Viking Penguin, 2004, pp. 2-3..

У 1501 годзе, ва ўзросце дзевятнаццаці гадоў, ён паступіў ва ўніверсітэт у Эрфурце, які ён пазней апісаў як піўны й публічны домMarty, Martin. Martin Luther. Viking Penguin, 2004, p. 4.. Па яго словах, ён прачынаўся а чацвёртай гадзіне штодзень, каб рыхтавацца і праводзіць стомныя духоўныя практыкаванні. Марцін атрымаў ступень магістра у 1505 годзеMarty, Martin. Martin Luther. Viking Penguin, 2004, p. 5..

У адпаведнасці з пажаданнямі бацькі Лютэр паступіў у юрыдычную школу ў тым жа ўніверсітэце ў тым жа годзе, аднак закінуў навучанне амаль адразу ж, мяркуючы, што закон прадстаўлены нявызначана. Лютэр жадаў атрымаць паняцце аб жыцці і таму зацікавіўся тэалогіяй і філасофіяй, выказваючы асаблівую цікавасць да Арыстоцеля, Уільяма Окама і Габрыеля Біля. Ён знаходзіўся пад глыбокім уплывам сваіх настаўнікаў, Барталамея Арнольдзі фон Узінгена й Ядока Труфэтэра, якія навучылі яго з падазрэннем ставіцца нават да найвялікшых мысліцеляў і правяраць усё на ўласным вопыцеMarty, Martin. Martin Luther. Viking Penguin, 2004, p. 6.. Філасофія, аднак, не задаволіла Лютэра, бо яна прапаноўвала ўпэўненасць у выкарыстанні розуму, але не любоў да Бога, якая Марціну была больш значнай. Ён лічыў, што розум не можа прывесці чалавека да Бога. Паводле меркавання юнака, розум можа быць выкарыстаны толькі ў адносінах да людзей, але не да Бога. Чалавек можа даведацца пра Бога толькі праз боскае адкрыццё, лічыў ён, і таму Пісанне стала найбольш значным для яго.

Пазней Лютэр патлумачыў сваё рашэнне стаць манахам. 2 ліпеня 1505 года, вяртаючыся з універсітэта дадому на кані ў навальніцу, ён цудам застаўся жывы, калі побач з ім бліснула маланка. Расказваючы гэтую гісторыю свайму бацьку, Лютэр закрычаў: «Дапамажыце! Святая Ганна, я стану манахам!»Brecht, Martin. Martin Luther. tr. James L. Schaaf, Philadelphia: Fortress Press, 1985-93, 1:48.. Пасля інцыдэнту Марцін пакінуў юрыдычную школу, прадаў свае кнігі й увайшоў у закрыты мужчынскі манастыр аўгусцінцаў у Эрфурце 17 ліпеня 1505 годаSchwiebert, E.G. Luther and His Times. St. Louis: Concordia Publishing House, 1950, 136.. Яго бацька быў у лютасці ад таго, што бачыў, як дарэмна былі выдаткаваныя грошы на адукацыю яго сынаMarty, Martin. Martin Luther. Viking Penguin, 2004, p. 7..

Манаскае і акадэмічнае жыццё Лютэр прысвяціў сябе манаскаму жыццю, трымаючы пост і праводзячы доўгія гадзіны ў малітве, паломніцтве й частай споведзіBainton, Roland. Here I Stand: a Life of Martin Luther. New York: Penguin, 1995, 40-42.. Пазней ён заўважаў: «Калі хто й мог атрымаць неба як манах, то я б, вядома, так і зрабіў»Kittelson, James. Luther The Reformer. Minneapolis: Augsburg Fortress Publishing House, 1986), 53.. Лютэр апісваў гэты пэрыяд свайго жыцця як час глыбокага духоўнага адчаю. Ёхан фон Штаўпітц, настаўнік Лютэра, падзяляў яго роздумы над асабістымі грахамі й заслугамі Хрыста. Ён вучыў, што сапраўднае пакаянне не цягне да самапакаяння й пакарання, а хутчэй да змен у сэрцыFroom, Le Roy (1948). «The Reformation: Born of a Twofold Discovery». Prophetic Faith of our Fathers. p. 249..

У 1507 годзе Лютэр быў пасвечаны ў святары, а ў 1508 годзе, фон Штаўпітц, першы дэкан створанага ўніверсітэта Вітэнберга, паслаў за Лютэрам, каб той навучаў тэалогіі ва ўніверсітэцеBainton, Roland. Here I Stand: a Life of Martin Luther. New York: Penguin, 1995, 44-45.. Марцін атрымаў ступень бакалаўра ў галіне біблейскіх даследаванняў 9 сакавіка 1508 года й ступень бакалаўра ў галіне сентэнцый Пятра Ламбардскага ў 1509 годзеBrecht, Martin. Martin Luther. tr. James L. Schaaf, Philadelphia: Fortress Press, 1985-93, 1:93.. 19 кастрычніка 1512 года Лютэр стаў доктарам багаслоўя, а праз два дні быў залічаны ў Сенат тэалагічнага факультэта ўніверсітэта Вітэнберга, заняўшы пасаду доктара БіблііBrecht, Martin. Martin Luther. tr. James L. Schaaf, Philadelphia: Fortress Press, 1985-93, 1:12-27.. Усё астатняе жыццё ён правёў ва ўніверсітэце Вітэнберга.

Пачатак Рэфармацыі

У 1516 годзе Ёхан Тэцэль, дамініканскі манах і папскі камісар па індульгенцыях, быў адпраўлены ў Свяшчэнную Рымскую імперыю Рымска-каталіцкай царквой дзеля продажу індульгенцый, каб сабраць грошы для аднаўлення сабора Святога Пятра ў Рыме. Рымска-каталіцкае багаслоўе сцвярджала, што адна толькі вера, фідуцыярная або дагматычная, не можа апраўдаць чалавека, але актыўны ўдзел чалавека ў дабрачыннасці й добрых справах можа яго выратаваць. Дараванне грахоў можна было атрымаць ахвяруючы грошы царкве, у якасці добрай справы.

31 кастрычніка 1517 года Лютэр напісаў 95 тэзісаў, пратэстуючы супраць продажу індульгенцый і адрасуючы іх свайму біскупу Альберту Майнцкаму. Ханс Хілердэбранд піша, што Лютэр не збіраўся супрацьстаяць царкве, але пачаў дыспут як вырашэнне праблем навуковых пярэчанняў у царкоўнай практыцы, маючы тон лістоў як «пошук, а не дактрына»Hillerbrand, Hans J. «Martin Luther: Indulgences and salvation», Encyclopædia Britannica, 2007.. Хілердэбранд сцвярджае, што тым не менш некаторыя тэзісы ўзыходзілі да агульнай арганізацыі царквы, як, у прыватнасці, тэзіс 86, у якім Лютэр пытаецца: «чаму Папа, чыё багацце сёння большае за багацці самых заможных Красаў, будуе базіліку Святога Пятра на грошы бедных вернікаў, а не на свае ўласныя грошы»?

Лютэр пярэчыў супраць прымаўкі-тлумачэння Ёхана Тэцэля, што «гэтак жа хутка, як манета падае ў куфэрак, душа з чыстца вылятае»The reformation in Germany, Henry Clay Vedder, 1914, Macmillon Company, p. 405.«Johann Tetzel». Catholic Encyclopedia. New York: Robert Appleton Company. 1913.. Лютэр настойваў на тым, што, паколькі дараванне можа быць атрымана толькі ад Бога, тыя, хто сцвярджаў, што індульгенцыі вызваляюць пакупнікоў ад усіх пакаранняў і даруюць ім выратаванне, памыляюцца. Хрысціяне, па яго словах, не павінны вызнаваць Хрыста па прычыне такіх фальшывых гарантый. Аднак гэтае часта цытуемае выказванне Тэцэля зусім не адпавядала вучэнню каталіцкай царквы пра індульгенцыі, але было адлюстраваннем яго здольнасці да перабольшвання. Але калі продаж інгульгенцый для выратавання мёртвых быў асабістай ініцыятывай Тэцэля, яго вучэнне пра індульгенцыі для жывых было ў адпаведнасці з каталіцкай догмай таго часуSee Ludwig von Pastor, The History of the Popes, from the Close of the Middle Ages, Ralph Francis Kerr, ed., 1908, B. Herder, St. Louis, Volume 7, pp. 348—349. .

Паводле меркаванняў навукоўцаў Вальтэра Крэмэра, Гетца Трэнклера, Герхарда Рытэра й Герхарда Праўсэ, гісторыя размяшчэння лістоў на дзвярах Вітэнберскага сабора мае мала падстаў для таго, каб быць праўдайKrämer, Walter and Trenkler, Götz. "Luther, " in Lexicon van Hardnekkige Misverstanden. Uitgeverij Bert Bakker, 1997, 214:216.Ritter, Gerhard. "Luther, Frankfurt 1985.Gerhard Prause "Luthers Thesanschlag ist eine Legende, "in Niemand hat Kolumbus ausgelacht. Düsseldorf, 1986.. Гісторыя заснавана на заўвазе, зробленай Філіпам Меланхтонам, які, як лічыцца, не быў у Вітэнбергу ў той часBekker, Henrik. Dresden Leipzig & Saxony Adventure Guide. Hunter Publishing, Inc. p. 125. ISBN 9781588439505.