Хаза́ры (Кузарым), (ал-Хазар), (Хазар), (Хазарой), (Хазір), , )  — саюз цюркамоўных, пераважна вандроўных плямёнаў, якія ў 1-м тыс. насялялі тэрыторыі Дагестана, Ніжняга Паволжа, Прыазоўя, Падоння і Крыма.

Пад назвай акацыры жылі ў стэпах Паўночнага Каўказа, упамінаюцца ў дакументах 5 ст. У 448 былі падпарадкаваныя правадыром гунаў Атылам. У 626—630 актыўна ўдзельнічалі ў вайне цюркаў супраць Персіі. У гэты час у хазараў адбываўся распад родавых зносін і фармаванне класавага грамадства. У сярэдзіне 7 ст. узнікла самастойная дзяржава хазараў ― Хазарскі каганат. Пасля разгрому каганату кіеўскім князем Святаславам (965; паход Святаслава) хазары перасталі існаваць як самастойныя плямёны.

Гл. таксама Хазарскі каганат

Літаратура С.15. Артамонов М. И. История хазар, Л., 1962.

Спасылкі

Катэгорыя:Цюркскія народы Катэгорыя:Зніклыя народы Еўропы Катэгорыя:Старажытныя народы