Ельскі раён — раён у складзе Гомельскай вобласці. Размешчаны ў межах Мазырскага Палесся. На поўдні раёна праходзіць мяжа Рэспублікі Беларусь з Украінай, працягласць мяжы складае 85 км; на поўначы мяжуе з Мазырскім раёнам, працягласць мяжы складае 65 км; на захадзе — з Лельчыцкім, працягласць мяжы 36 км і на ўсходзе — з Нараўлянскім, працягласць мяжы 40 км.

Геаграфія 57,3 % плошчы раёна складаюць лясы, 42 182 тысяч га — сельгасугоддзі, 22 277 тысяч га — ралля, 18 735 тысяч га — лугавыя (сенажаці і пашы). Каля 70 % лясоў складаюць хваёвыя пароды, астатнія — бяроза, вольха, дуб і іншыя лісцевыя пароды.

Тэрыторыя на паўднёва-заходнім напрамку складае 43 км, на паўночна-ўсходнім — 40 км. 75 % тэрыторыі раёна знаходзіцца над узроўнем мора на вышыні 130—140 м, найвышэйшы пункт знаходзіцца ва ўрочышчы Ямнае — 177,8 м, найніжэйшы — на мяжы з Нараўлянскім раёнам — 122 м.

Карысныя выкапні: нафта (невысокай якасці), вугаль, торф, пясок, мінеральныя воды.

Адносіцца да Жыткавіцка-Мазырскага агракліматычнага раёна. Сярэдняя тэмпература студзеня — 6,1 , ліпеня 18,6 °С. Абсалютны мінімум — 38 °C, максімум 38 °C. Ападкаў выпадае за год 590—610 мм. Сярэдняя гадавая хуткасць ветру 3,5 м/сек.

Рэкі належаць да Прыпяцкага гідралагічнага раёна. Найбольшыя: Славечна (37 км) з прытокамі Чэрцень (28 км), Батыўля (34км), Ясянец (23 км), Жалонь (36 км), Мытва (8,6 км). На тэрыторыі раёна вадасховішчы Княжабор’еўскае, Загацце, Бабруйкаўскае.

Гісторыя

Утвораны 17 ліпеня 1924 года як Каралінскі раён у складзе Мазырскай акругі БССР. Адміністрацыйны цэнтр — вёска (з 15 ліпеня 1935 года — мястэчка, з 27 верасня 1938 года — гарадскі пасёлак, з 5 ліпеня 1971 года — горад) Ельск. 20 жніўня 1924 года падзелены на 11 сельсаветаў: Анзельмаўскі, Багуціцкі, Ельскі, Засінцаўскі, Кармянскі, Качышчаўскі, Кузьміцкі, Рамязоўскі, Санюкоўскі, Скародненскі, Старавысокаўскі. 24 верасня 1926 года Анзельмаўскі сельсавет рэарганізаваны ў нацыяльны нямецкі сельсавет. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны Бокаўскі (Вялікабокаўскі), Махнавіцкі, Мялешкавіцкі сельсаветы скасаванага Слабадскога раёна. У 1929 годзе Анзельмаўскі нацыянальны сельсавет перайменаваны ў Роза-Люксембургскі нацыянальны нямецкі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года Каралінскі раён БССР. 5 лютага 1931 года раён перайменаваны ў Ельскі. 1 красавіка 1931 года Бокаўскі (Вялікабокаўскі) сельсавет перайменаваны ў Каменкаўскі (Каменскі), які 5 красавіка 1935 года перададзены Мазырскаму раёну. З 21 чэрвеня 1935 года Ельскі раён Мазырскай акругі. У 1937 годзе Роза-Люксембургскі нацыянальны нямецкі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Палескай вобласці. 27 верасня 1938 года скасаваны Ельскі сельсавет. 3 ліпеня 1939 года Мялешкавіцкі сельсавет перададзены Мазырскаму раёну. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Кузьміцкі сельсавет, Санюкоўскі сельсавет перайменаваны ў ЕльскіУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 17 снежня 1959 года Кармянскі сельсавет перайменаваны ў Валаўскі. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Нароўля, Барбароўскі, Вербавіцкі, Вуглоўскі, Галоўчыцкі, Даўлядоўскі, Дзёрнавіцкі, Завайцянскі, Кіраўскі, Красноўскі сельсаветы скасаванага Нараўлянскага раёна, у склад Мазырскага раёна перададзены Махнавіцкі сельсавет. 19 верасня 1963 года Барбароўскі сельсавет перададзены ў склад Мазырскага раёна. 6 студзеня 1965 года гарадскі пасёлак Нароўля, Вербавіцкі, Вуглоўскі, Галоўчыцкі, Даўлядоўскі, Дзёрнавіцкі, Завайцянскі, Кіраўскі, Красноўскі сельсаветы перададзены адноўленаму Нараўлянскаму раёну. У 1969 годзе Роза-Люксембургскі сельсавет перайменаваны ў Славечанскі. 5 ліпеня 1971 года гарадскі пасёлак Ельск набыў статус горада раённага падпарадкавання. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Ельскага раёна горад Ельск, 9 сельсаветаў, 81 населены пункт. 25 лютага 1977 года Славечанскі сельсавет перайменаваны ў Роза-Люксембургскі, Ельскі — у Млыноцкі.

20 кастрычніка 1995 года адміністрацыйныя адзінкі Ельскі раён і горад Ельск, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр, аб'яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку — Ельскі раён.

28 снежня 2005 года Качышчаўскі сельсавет перайменаваны ў КачышчанскіРешение Гомельского областного Совета депутатов от 28 декабря 2005 г. № 210 О переименовании сельсоветов Гомельской области, 26 верасня 2006 года — Розалюксембургскі ў ДабрынскіРешение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области . 1 снежня 2009 года скасаваны Багуціцкі сельсавет, 27 снежня 2022 года — Млыноцкі сельсаветРешение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 422 Об изменении административно-территориального устройства Ельского района Гомельской области, 13 лістапада 2025 года — Засінцаўскі сельсавет.

Насельніцтва 1971 год — 27 900 1999 год — 21 500 2006 год — 18 700 2008 год — 18 400 2009 год — 17 839Перепись населения — 2009. Гомельская область Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (перапіс)

Вядомыя асобы Станіслаў Шабунеўскі (1866/1868, Скароднае — 1937) — архітэктар, аўтар значнай часткі забудовы Гомеля пачатку XX ст.

Крыніцы

Літаратура

Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1931 годзе