Мальва пагрэбаваная (Malva neglecta) — від раслін роду сямейства .
Назва
Мальва пагрэбаваная, пацёркі, шалежкі Ботанический словарь, Спб, 1878Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. — Krakow, I, 1897., прасты сляз, сляз, слясь, шалежкі, шэлягЗ. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. — Вiльня, Субач 2, 1924., перапечкі, праскуркі, свіная рэпаВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
Распаўсюджанне Расце ў Еўразіі ў абласцях субтрапічнага і ўмеранага клімату. Інвазійны від у Паўночнай Амерыцы. Аддае перавагу глебам, багатым на азоцістыя рэчывы. Расце на выганах і сярод рэдкіх кустоў, уздоўж дарог, у садах і гародах.
Батанічная апісанне Аднагадовая расліна, 10—40 см вышынёй, месцамі пакрытая валасінкамі. Сцябло прамое або прыпаднятае, разгалінаванае.
Лісце з доўгімі чарашкамі, круглявае, часткова 5—7-лопасцевае, пільчатае. Неапушанае зверху, знізу, з валасінкамі і залозкамі. Прылісткі яйкападобныя.
Кветкі развіваюцца ў пазухах лісця. Вяночак у 2 разы даўжэй за чашачку, ружова-белы, пялёсткі злёгку выемчатыя. Цвіце з мая па верасень.
Плод — дыскападобная скрыначка, 6—7 мм у дыяметры, з кароткім слупком.
Гаспадарчае значэнне і прымяненне Лекавая расліна. У народнай медыцыне ўжываецца пры катарах верхніх дыхальных шляхоў і страўнікавых захворваннях.
Класіфікацыя
Таксанамія
Літаратура Рандушка Д., Шомшак Л., Габерова И. Цветовой атлас растений. — Братислава: Обзор, 1990. — 416 с. — ISBN 80-215-0068-9
Спасылкі
Катэгорыя:Мальвавыя Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1824 годзе