Ураш Прэдзіч (, , Орлават — 11 лютага 1953, Бялград) — сербскі жывапісец, вядомы мастак-рэаліст.

Біяграфія

Ураш Прэдзіч скончыў гімназію ў Панчаве (пазней гэтая школа стала насіць яго імя). Да 1885 года вучыўся ў Венскай і Мюнхенскай акадэміях мастацтваў. Напісаў 13 карцін міфалагічнага зместу для будынка аўстрыйскага парламента.

У 1885 годзе вярнуўся ў Орлават, дзе напісаў серыю карцін з жыцця аднавяскоўцаў. Працаваў таксама ў Нові-Садзе. З 1909 года да канца свайго жыцця жыў і працаваў у Бялградзе.

Адзін з заснавальнікаў і прэзідэнт таварыства «Лада» ў 1904 годзе і Асацыяцыі мастакоў у Бялградзе ў 1919 гПРЕДИЧ, Урош.

Памёр у 1953 годзе на 96-м годзе жыцця. Па жаданні мастака, яго пахавалі на могілках у Орлаваце.Šest decenija od smrti Uroša Predića (серб.

Творчасць

Самая вядомая карціна Прэдзіча — «Косаўская дзяўчына» (1919), прысвечаная бітве на Косавам поле. Творы: «Вясёлая кампанія» (1887), «Сірата на магіле маці» (1888), «Герцагавінскія бежанцы» (1889), «Каля крыніцы»; партрэты («Слабадан Яванавіч», 1930 г.; «Міхайла Петравіч», 1943) і інш. Распісваў іканастасы. Правёў вялікую колькасць выставак у краіне і за мяжой.

Спасылкі

Біяграфічная даведка на сайце art.mirtesen.ru (руск.)  Біяграфічная даведка і галерэя (серб.)  Біяграфія на сайце Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (серб.) 

Катэгорыя:Мастакі Сербіі Катэгорыя:Мастакі-рэалісты Катэгорыя:Выпускнікі Венскай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сербіі