__NOTOC__ 16 красавіка — сто шосты (сто сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі thumb|left|150px|Берлінскі паветраны мост. 1346: Стэфан Ураш IV Душан быў каранаваны як «цар сербаў і грэкаў». 1818: Ян Чачот паводле рэкамендацыі Адама Міцкевіча залічаецца ў Таварыства філаматаў. 1934: У СССР уведзена ганаровае званне Герой Савецкага Саюза. 1945: Савецкія войскі пачалі Берлінскую наступальную аперацыю. 1949: Па Берлінскім паветраным мосце ў Заходні Берлін за дзень было дастаўлена 12849 тон грузаў. 1983: Студэнты-беларусы ў Варшаве ў межах Згуртавання польскіх студэнтаў (ZSP) стварылі Раду культуры студэнтаў беларускай нацыянальнасці. 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Кубай. 1999: Пачаў камерцыйную дзейнасць першы сотавы аператар стандарту GSM у Беларусі — кампанія «Мабільная лічбавая сувязь» (з жніўня 2019 — «А1»). 2003: Падпісаны Афінскі трактат аб прыняцці ў ЕС дзесяці дзяржаў: Венгрыі, Польшчы, Кіпра, Літвы, Латвіі, Мальты, Славакіі, Славеніі, Чэхіі і Эстоніі. 2026: Міжнародная кааліцыя, якую ўзначальвалі ЗША, вывела свае войскі з Сірыі.

Нарадзіліся thumb|120px|Язэп Варонка 1319: Іаан II Добры, кароль французскі 1660: Ганс Слоан, англійскі медык, натураліст 1844: Анатоль Франс, французскі пісьменнік 1863: Людвік Куба, чэшскі этнограф, мастак і пісьменнік 1867: Уілбер Райт, пачынальнік самалётабудавання, старэйшы з братоў Райт (пам. 30.5.1912) 1887: Гуд'ёўн Самуэльсан, ісландскі архітэктар 1889: Чарлі Чаплін, амерыканскі акцёр (пам. 25.12.1977) 1891: Язэп Варонка, беларускі палітык, першы старшыня Народнага сакратарыята БНР (пам. 4.7.1952) 1921: Пітэр Усцінаў, англійскі пісьменнік, акцёр, рэжысёр 1924: Алег Луцэвіч, беларускі мастак-графік, педагог 1924: Генры Манчыні, амерыканскі кампазітар і дырыжор 1927: Бенедыкт XVI, Папа Рымскі 1928: Алег Сурскі, беларускі дызайнер, мастак, арт-крытык і мастацтвазнаўца 1935: Анатоль Клышка, беларускі пісьменнік 1935: Дамінік Венер, французскі пісьменннік, гісторык 1940: Маргрэтэ II, каралева Даніі 1952: Мішэль Блан, французскі акцёр, рэжысёр 1954: Элен Баркін, амерыканская актрыса 1971: Наталля Зверава, беларуская тэнісістка 1971: Свен Фішэр, нямецкі біятланіст 1977: Алек Век, англійская топ-мадэль

Памерлі

69: Марк Сальвій Атон, імператар рымскі 1446: Філіпа Брунелескі, італьянскі архітэктар, скульптар і навуковец (нар. 1377) 1757: Даніель Гран, аўстрыйскі мастак 1788: Жорж-Луі Леклерк дэ Бюфон, французскі натураліст 1825: Ёган Генрых Фюслі, швейцарскі і англійскі мастак 1828: Франсіска Гойя, іспанскі мастак (нар. 30.3.1746) 1913: Міраслаў Кралевіч, харвацкі мастак і скульптар 1915: Рычард Лідэкер, англійскі натураліст, геолаг 1940: Адам Багдановіч, беларускі фалькларыст, этнограф і мовазнавец, бацька М. Багдановіча (нар. 20.3.1862) 1951: Адольф Рудольфавіч Больм, амерыканскі танцоўшчык 1967: Алесь Рылько, беларускі драматург 1968: Фэй Бейнтэр, амерыканская актрыса 1972: Ясунары Кавабата, японскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1968 года (нар. 11.6.1899) 1977: Альфрэд Леніца, польскі мастак 1978: Нагаміці Курода, японскі арнітолаг 1978: Рыхард Лінднер, амерыканскі мастак 1985: Скот Брэйдзі, амерыканскі акцёр 1998: Альберта Кальдэрон, аргенцінскі матэматык 2021: Хелен Мак-Кроры, брытанская актрыса

Святкуюць Балгарыя, Дзень першай канстытуцыі, Дзень юрыста. Данія, Грэнландыя, Дзень нараджэння каралевы Маргрэт.

416