Ерэванскі заапарк () — заапарк у горадзе Ерэване (сталіца Арменіі).
Апісанне Заапарк налічвае 2749 жывёл 204 відаў.
У 2011 годзе ерэванскаму заапарку споўнілася 70 гадоў.
Будаўнічыя працы пачаліся ў 1941 годзе і былі завершаны ў 1950 годзе (у час Вялікай Айчыннай вайны будаўніцтва было прыпынена).
Адзін з аўтараў планавання заапарка — архітэктар Рыгор Агабабян.
Дырэктар заапарка — Рубен Хачатран.
Цікавыя факты 14 чэрвеня 1991 года на тэрыторыю заапарка зваліўся верталёт Мі-8, які перад гэтым сутыкнуўся ў паветры з правадамі ЛЭП. Пасля падання машына выбухнула і згарэла, загінулі тры члены экіпажа. На зямлі ніхто не пацярпеў, часткова разбурана металічная агароджа.
Спасылкі Сайт ерэванскага заапарка Ерэванскі заапарк, відэа, Youtube Побег: трагическая история слона Вовы
Катэгорыя:Паркі Ерэвана Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Ерэвана Катэгорыя:1950 год у Ерэване