Уладзі́мір Паўла́віч Андрэйчанка (нар. , в. Мар’янова, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Скончыў Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1968), Велікалуцкі сельскагаспадарчы інстытут (1977), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1988), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў аграномам у калгасе «Перамога сацыялізму» Верхнядзвінскага раёна (1968), старшым аграномам па вапнаванні Зубкоўскага спецаддзялення «Сельгастэхнікі». У 1972—1973 гг. — інструктар арганізацыйнага аддзела Лёзненскага райкама ЛКСМБ. 1973—1974 гг. — загадчык арганізацыйнага аддзела Лёзненскага райкама ЛКСМБ. 1974—1975 гг. — інструктар арганізацыйнага аддзела Лёзненскага РК КПБ. 1975—1978 гг. — сакратар парткама саўгаса «Адаменкі». 1978—1981 гг. — старшыня калгаса імя А. Ф. Данукалава. 1981—1985 гг. — намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Лёзненскага райвыканкама. 1985—1987 гг. старшыня выканкама Лёзненскага Савета народных дэпутатаў. 1981—1991 гг. — першы сакратар Верхнядзвінскага РК КПБ. 1991—1994 гг. — першы намеснік, старшыня камісіі па сельскай гаспадарцы і забеспячэнні харчаваннем насельніцтва Віцебскага аблвыканкама. З лістапада 1994 г. па кастрычнік 2008 г. — старшыня Віцебскага аблвыканкама.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі (1990—1994). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1996—2008). З 27.10.2008 Старшыня Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, з 18.10.2012 Старшыня Палаты Прадстаўнікоў пятага склікання.
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
З 2016 года старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
З 1 лютага 2018 года — упаўнаважаны Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласціАндрэйчанка і Турчын назначаны ўпаўнаважанымі прадстаўнікамі кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай і Гомельскай абласцях.
З 2019 года старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання.
15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне.
У снежні 2022 года трапіў пад санкцыі Канады.
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Айчыны II і III ступені, ордэнам Дружбы (Расія), удастоены ганаровага звання «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь». Мае дзве падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, тры юбілейных медаля; узнагароджаны ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай (Беларуская праваслаўная царква).
Сям’я Жанаты, мае двух дзяцей. Сын Уладзіслаў Андрэйчанка з’яўляецца дырэктарам аператара сотавай сувязі «МТС».
Асабістае жыццё Ва Уладзіміра Андрэйчанкі ёсць катэдж ў элітным мінскім раёне Дразды, дзе жывуць у асноўным прадстаўнікі ўлады і людзі блізка звязаныя з Аляксандрам Лукашэнкамhttp://nashaniva.by/?c=ar&i=155262.
Міжнародныя санкцыі 24 верасня 2020 года Сейм Літвы ўключыў Уладзіміра Андрэйчанку ў спіс асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Літвы. Гэта рашэнне было прынята ў адказ на фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і рэпрэсіі супраць мірных пратэстоўцаў.
Літаратура Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання / Аўт.-склад.: А. Э. Вярцінскі, Н. А. Карповіч, С. В. Савіцкая, А. Г. Чурсін; пад агул. рэд. Г. В. Навіцкага, В. А. Папова. — Мінск: БЕЛТА, 2008. — 312 с.: іл. — С. 162. Андрейченко Владимир Павлович // Кто есть кто в Беларуси = Хто ёсць хто ў Беларусі = Who is who in Belarus / сост. В. Ф. Голубев [и др.]. — Мн., 2001. — С. 15-16.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Старшыні Лёзненскага райвыканкама Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Ушацкага раёна Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання