Зоран Жыўкавіч (; , ) — сербскі палітычны і дзяржаўны дзеячЖивкович Зоран.
Біяграфія Скончыў Вышэйшую школу эканомікі ў Бялградзе (1983 г.). У 1988–1995 гады займаўся бізнэсам.
У 1992 уступіў у Дэмакратычную партыю. У 1993–1997 гады быў дэпутатам Скупшчыны Сербіі.
У 1997–2000 гады – мэр горада Ніш, на гэтай пасадзе выступаў супраць палітыкі прэзідэнта С. Мілошавіча.
У 2000 годзе абраны намеснікам старшыні Дэмакратычнай партыі і прызначаны міністрам унутраных спраў.
У 2000–2003 гады – дэпутат Скупшчыны Югаславіі. З 2002 года – член Нацыянальнага савета па супрацоўніцтве Саюзнай Рэспублікі Югаславія з Міжнародным трыбуналам па былой Югаславіі.
У лютым 2003 года прызначаны міністрам абароны Сербіі і Чарнагорыі, пачаў рэфармаванне арміі.
Пасля забойства ў сакавіку 2003 года З. Джынджыча абраны прэм’ер-міністрам Сербіі і Чарнагорыі, узначаліў Дэмакратычную партыю.
У 2003 годзе, у выніку карупцыйных скандалаў і эканамічнага крызісу, урад Жыўковіча страціў падтрымку парламенцкай большасці.
У лютым 2004 года Жыўкавіча на пасадзе старшыні Партыі змяніў Б. Тадзіч. У сакавіку 2004 года Жыўкавіч сышоў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра.
Выйшаў з Дэмакратычнай партыі і заснаваў у 2013 годзе правацэнтрысцкую «Новую партыю».
Крыніцы
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Сербіі