Федэральны канцлер Германіі (), таксама часта скарачаецца да проста Канцлер (), а часам транскрыбуецца Бундэсканцлер — кіраўнік ураду Германіі. Прызначае міністраў, а таксама вызначае асновы палітыкі ўраду. Фактычна гэта пасада з найбольшым палітычным уплывам, але згодна з пратаколам яна займае чацвёртае месца пасля прэзідэнта краіны, прэзідэнта Бундэсрата і прэзідэнта Бундэстага.
Спіс канцлераў Германіі з 1949 года (у дужках час знаходжання на пасадзе): Конрад Адэнаўэр (1949—1963) Людвіг Эрхард (1963—1966) Курт Георг Кізінгер (1966—1969) Вілі Брант (1969—1974) Гельмут Шміт (1974—1982) Гельмут Коль (1982—1998) Герхард Шродэр (1998—2005) Ангела Меркель (2005—2021) Олаф Шольц (2021—2025) Фрыдрых Мерц (з 2025 года)
Гл. таксама Спіс канцлераў Германіі Ведамства федэральнага канцлера Германіі Рэйхсканцлер
Катэгорыя:Спісы:Германія