Рудальф (Родальф) Арчыбальд Райс (; , Гаўзах, Вялікае Герцагства Бадэн, Германская імперыя (цяпер зямля Бадэн-Вюртэмберг, Германія) — , Бялград, Каралеўства Югаславія) — нямецкі і швейцарскі крыміналіст і судовы эксперт. Педагог, прафесар. Доктар хіміі (з 1898). Фатограф. Адзін з заснавальнікаў крыміналістыкі.
Біяграфія міні|справа|250пкс|Помнік Р. А. Райсу ў Бялградзе Сын вінароба. З 1893 па 1897 вучыўся на факультэце прыродазнаўчых навук у Лазанскім універсітэце (Швейцарыя). У 1898 абараніў доктарскую дысертацыю па хіміі на тэму: «L'action des persulfates alcalins». Тады ж заняўся фатаграфіяй. У 1901 натуралізаваўся ў Швейцарыі.
У 1899—1901 гадах кіраваў фатаграфічнай дзейнасцю ўніверсітэта ў Лазане, у 1902—1906 гадах — выкладчык фатаграфічнай справы ва ўніверсітэце.
Адначасова працаваў з прафесарам Буржы ў шпіталі швейцарскага кантона Во, дзе стварыў першае рэнтгенаўскае аддзяленне. Тады ж стаў вучнем Альфонса Берцільёна, яго паплечнікам і паслядоўнікам. З 1901 — галоўны рэдактар часопіса «Revue suisse de photographie».
У 1902 упершыню ва ўніверсітэце ўвёў курс лекцый «Судовая фатаграфія». З 1906 — экстраардынарны прафесар крыміналістыкі Лазанскага ўніверсітэта, у якім узначальваў крымінальнае аддзяленне на юрыдычным факультэце.
Займаўся крыміналістыкай і судова-экспертнай дзейнасцю. У 1908 стварыў пры Лазанскім універсітэце Інстытут крыміналістыкі (Institut de police scientifique), які існуе дагэтуль. У сувязі з гэтым універсітэт пачаў рыхтаваць дыпламаваных крыміналістаў («Diplome de police scientifique»). У Інстытуце праходзілі стажыроўку крыміналісты з Расійскай імперыі, Румыніі, Сербіі, Грэцыі, Люксембурга і Бразіліі. У маі 1912 быў запрошаны ў Расійскую імперыю для чытання ў Пецярбургу шэрагу лекцый для працаўнікоў ваенна-судовага ведамства і слухачоў Аляксандраўскай ваенна-юрыдычнай акадэміі.
Падчас Першай сусветнай вайны, у 1914—1915 па запрашэнні ўрада Сербіі займаўся расследаваннем злачынстваў аўстра-венгерскай, нямецкай і балгарскай арміі ў дачыненні да мірных жыхароў, але ў Балгарыі вынікі расследавання Райса адхіляюцца на падставе таго, што ён не фатаграфаваў ахвяраў «балгарскіх зверстваў», робячы іх для аўстра-венгерскіх і нямецкіх — больш таго, што ён быў адным з першапраходцаў судовай фатаграфіі і той факт, што падчас вайны ён ваяваў у шэрагах сербскай арміі, ставіць пад сумнеў яго бесстароннасць як эксперта.СРЪБСКИЯТ СЛУГА И НЬОЙСКИ ФАЛШИФИКАТОР РУДОЛФ АРЧИБАЛД РАЙС Праз швейцарскую прэсу паведаміў свету пра ваенныя злачынствы, здзейсненыя ў Сербіі.
У 1915 годзе ўступіў у сербскую армію, суправаджаў яе падчас адступлення праз Албанію, вярнуўся з ёй, апошнія дні вайны правёў у Бялградзе. Быў вядомы як вялікі сябар Сербіі і сербскага народа, пасля заканчэння вайны жыў у Сербіі.
Быў членам дэлегацыі югаслаўскага ўрада — экспертам з боку ўрада Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў на мірнай канферэнцыі ў Парыжы (1919).
Зрабіў значны ўнёсак ва ўдасканаленне сістэмы славеснага партрэта (агляд і ідэнтыфікацыю асобы).
Выбраныя працы «Судовая фатаграфія» (1903), «Славесны партрэт» (1905, 1914), «Навуковая тэхніка расследавання злачынстваў» (1911), «Крадзяжы і забойствы» (1911), «Contribution a la reorganisation de la police» (1914), «Чуjте Срби! Чуваjте се себе!» (1928).
Узнагароды Медаль Янсена (Парыжская акадэмія навук), Ордэн Ганаровага легіёна (Францыя), Tabatiere imperiale (Расійская імперыя), Ганаровы грамадзянін горада Крупань (Сербія), Ганаровы капітан 1 класа пяхоты Войска Каралеўства СХС (Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў).
Гл. таксама Помнік Рудальфу Арчыбальду Райсу
Літаратура Юридична енциклопедія: В 6 т. /Редкол.: Ю70 Ю. С. Шемшученко (голова редкол.) та ін. — К.: «Укр. енцикл.», 1998. ISBN 966-7492-00-1
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бадэн-Вюртэмбергу Катэгорыя:Памерлі ў Бялградзе Катэгорыя:Выпускнікі Лазанскага ўніверсітэта Катэгорыя:Педагогі Швейцарыі Катэгорыя:Дактары хімічных навук Катэгорыя:Крыміналісты Германіі Катэгорыя:Крыміналісты Швейцарыі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне гарадоў Сербіі Катэгорыя:Хімікі Швейцарыі Катэгорыя:Фатографы XX стагоддзя Катэгорыя:Фатографы XIX стагоддзя