Шыман (Сымон) Канарскі (; , в. Дабкішкі, Аўгустоўскі павет, Польшча — ) — дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Польшчы, Літве і на Беларусі.
Біяграфія Са збяднелай шляхты.
Удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, быў у эміграцыі ў Францыі. У 1835 г. нелегальна вярнуўся з эміграцыі ў Расію і стварыў падпольную арганізацыю «Садружнасць польскага народа»«польскі» мела больш шырокі сэнс, прыналежнасць да тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай.. Фактычна Шыман Канарскі рыхтаваў новае паўстанне. У Беларусі ён знайшоў немалую колькасць прыхільнікаў, а яго арганізацыя пачала разрастацца, быў нават створаны філіял «Жаночае таварыства». Але ў маі 1838 г. Ш. Канарскага арыштавалі. Як вынік — на працягу 1838—1839 гг. пракацілася хваля арыштаў. У вязніцы трапілі: Тамаш Булгак, Эдвард Жалігоўскі, Ян Станіслаў Казакевіч, Франц Савіч, Адам Сузін, Людвік Трынкоўскі, Ева Фялінская, Ян Ястржэмбскі. У 1840 г. быў схоплены ўдзельнік звязанага з Ш. Канарскім «Дэмакратычнага таварыства» філосаф і медык Мацей Лавіцкі.Маракоў Л. У. Прадмова //
Літаратура Mościcki Н., Szymon Konarski. Warszawa, 1949.
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Расстраляныя Катэгорыя:Масоны Польшчы