thumb|right|250px|Самалёт JAT Airways Air Serbia (на сербскай кірыліцы Ер Србиjа) — дзяржаўная авіякампанія Сербіі, размешчаная ў Бялградзе. Да распаду Югаславіі называлася Jугословенски Аеротранспорт (JAT) і мела міжнародную назву Yugoslav Airlines. 26 кастрычніка 2013 года Jat Airways была пераназвана ў Air Serbia.

Гісторыя Авіякампанія была заснавана ў 1927 годзе пад назвай Аеропут, а ў 1947 яе пераназвалі ў Jугословенски Аеротранспорт. У 1980-х гады была адной з найбуйнейшых авіякампаній Еўропы. Аднак сітуацыя драматычна пагоршылася, калі ў пачатку 1990-х ААН увяла санкцыі, якія азначалі для кампаніі спыненне міжнародных рэйсаў. Падчас натаўскіх бамбардзіровак Югаславіі 9 авіялайнераў кампаніі былі эвакуіраваны ў РумыніюЯк была выратавана грамадзянская авіяцыя Югаславіі. Сёння JAT ізноў здзяйсняе рэйсы ў гарады Еўропы і падтрымлівае партнёрства з некаторымі авіякампаніямі, у тым ліку Люфтганзай.

У 2006 годзе сербскія СМІ паведамлялі пра запланаванае супрацоўніцтва кампаніі з Air India. Яго мэтай называлася заснаванне новай кампаніі. Да таго ж, паведамлялася пра планы Air India выкарыстоўваць Бялградскі аэрапорт імя Ніколы Тэслы як транспартны вузел для палётаў у Паўночную Амерыку. У жніўні 2007 года стала вядома пра прыватызацыю, пасля таго як годам раней кампанія ўпершыню зноў стала прыбытковай. Цікавасць да ўдзелу ў кампаніі праявілі Air India, Аэрафлот, Air Berlin, Air One і Icelandair.

JAT Airways з’яўляецца галоўнай авіякампаніяй Сербіі. Акрамя яе, існуюць таксама авіякампаніі Aviogenex і Master Airways.

1 жніўня 2013 года JAT Airways і Etihad Airways падпісалі пагадненне аб стратэгічным партнёрстве. Паводле гэтага пагаднення 49 % акцый JAT Airways пераходзяць да Etihad, пры гэтым Сербскі ўрад захоўвае 51 % акцый JAT Airways. Паводле гэтага жа пагаднення JAT з кастрычніка 2013 года павінна пачаць дзейнасць пад брэндам Air Serbia . 26 кастрычніка 2013 года брэнд JAT канчаткова перастаў існаваць і авіякампанія стала выконваць дзейнасць па брэндам Air Serbia.

Міжнародныя рэйсы JAT Airways здзяйсняе палёты з Бялграда ў Франкфурт-на-Майне, Маскву, Мюнхен, Берлін, Лондан, Парыж, Вену, Цюрых і іншыя еўрапейскія гарады. Максімальная адлегласць рэйсаў, якія здзяйсняюцца кампаніяй, на студзень 2010 — 4074 км. (Абу-Дабі), мінімальная — 278 км. (Сараева).тут і далей у табліцах звесткі па адлегласці з часопіса Jat Airwais New Review

Азія

Аэрапорт Краіна Адлегласць, км. Самалёт Заўвагі Абу-Дабі ААЭ 4074 Boeing 737—300 да 4 лютага 2010 Дубай ААЭ Boeing 737—300 і Boeing 737—700 з 9 лютага 2010 Ларнака Кіпр 1780 Boeing 737—300 Стамбул Турцыя 926 Boeing 737—300 і Boeing 737—400 Тэль-Авіў Ізраіль 2090 Boeing 737—300

Афрыка

Аэрапорт Краіна Адлегласць, км. Самалёт Заўвагі Манасцір Туніс 1400 Boeing 737—300 Трыпалі Лівія 1820 Boeing 737—300 Туніс Туніс Boeing 737—300 сезонны

Еўропа

Аэрапорт Краіна Адлегласць, км. Амстэрдам Нідэрланды 1581 Афіны Грэцыя 1044 Берлін Германія 1126 Брусель Бельгія 1513 Валета Мальта 1466 Варшава Польшча 967 Вена Аўстрыя 597 Гамбург Германія 1380 Гановер Германія 1320 Гётэбарг Швецыя 1710 Дзюсельдорф Германія 1348 Капенгаген Данія 1462 Лондан Вялікабрытанія 1840 Любляна Славенія 510 Мілан Італія 1020 Масква Расія 1950 Мюнхен Германія 900 Парыж Францыя 1542 Падгорыца Чарнагорыя 360 Прага Чэхія 858 Рым Італія 833 Салонікі Грэцыя 658 Сараева Боснія і Герцагавіна 278 Скоп'е Паўночная Македонія 468 Стакгольм Швецыя 1823 Тыват Чарнагорыя 400 Трыест Італія 641 Франкфурт-на-Майне Германія 1175 Цюрых Швейцарыя 1028 Штутгарт Германія 1094

Былыя рэйсы У табліцы прыведзены спіс былых маршрутаў, калі-небудзь здзейсненых самалётамі кампаніі Jat: Краіна Гарады Брысбен, Мельбурн, Перт, Сідней Грац, Клагенфурт, Лінц Тырана Алжыр Мінск Сафія Баня-Лука, Мостар Рыа-дэ-Жанэйра Бірмінгем, Глазга, Манчэстэр Будапешт Мюнхен, Гамбург, Гановер Каір Калькута, Мумбаі Джакарта Аман Багдад Тэгеран Барселона, Мадрыд Венецыя, Турын Ванкувер, Манрэаль, Таронта Найробі Пекін, Ганконг Сеул эль-Кувейт Бейрут Бітала Куала-Лумпур Мехіка Окленд Нарвегія Осла Абу-Дабі Карачы Варшава Лісабон Санкт-Пецярбург, Сочы Бухарэст, Тымішаара Ніш, Нові-Сад, Прышціна, Трстэнік, Ужыцы Сінгапур Дамаск Браціслава Марыбар Вашынгтон, Дэтройт, Кліўленд, Лос-Анджэлес, Сіэтл, Нью-Ёрк, Х'юстан, Чыкага Бангкок Анкара Кіеў Хельсінкі Мюлуз, Ліён Борава, Дуброўнік, Заграб, Задар, Осіек, Рыека, Спліт Бар, Беранэ, Жабляк, Херцаг-Нові Брно, Прага Жэнева, Санкт-Гален Яганэсбург Токіа

Самалёты ў эксплуатацыі На снежань 2016 года, авіяпарк Air Serbia складаецца з: 1 Bombardier CRJ 900 4 Boeing 737-300 1 Airbus A330 2 Airbus A320 3 ATR 72-200 5 ATR 72-500 10 Boeing 737—300 8 Airbus A319

Катастрофы thumb|right|250px|Карта месца крушэння 26 студзеня 1972 У гісторыі пасажырскіх перавозак авіякампаніі Jat Airways былі дзве катастрофы, у якіх загінулі 68 чалавек з 69 іх пасажыраў і членаў экіпажа: 26 студзеня 1972 — падчас палёту па маршруце JU364 Стакгольм-Капенгаген-Заграб-Бялград адбыўся выбух на борце і наступнае крушэнне самалёта McDonnell Douglas DC-9. Самалёт знаходзіўся на вышыні 10000 метраў на ўчастку Капенгаген-Заграб. Яго абломкі зваліліся ў раёне вёскі Ческа Каменіцы (Чэхаславакія, цяпер Усцецкі край, Чэхія). Загінулі ўсе 23 пасажыры, і чатыры з пяці членаў экіпажа. Выжыла толькі сцюардэса Весна Вулавіч.Accident Database: Accident Synopsis 01261972 11 верасня 1973 — самалёт маршруту Цітаград-Скоп’е ўрэзаўся ў гару Маганік каля Цітаграда (цяпер — Падгорыца, Чарнагорыя). Загінулі ўсе пасажыры і члены экіпажа, усяго 41 чалавек.

Спасылкі

Афіцыйны вэб-сайт

Катэгорыя:Авіякампаніі Сербіі Катэгорыя:Дзяржаўныя авіякампаніі