thumb|Новы будынак завода пасля банкруцтва завода thumb|Старыя будынкі завода Мінскі фарфоравы завод (МФЗ) — былое прадпрыемства ў г. Мінск.
Выпускаў фарфоравы посуд, радыёкераміку, вогнетрывалыя вырабы, эмалі і грунты. Выпускаў мастацкія фарфоравыя вырабы (каля 170 найменняў).
Гісторыя Прадпрыемства створана ў 1883 годзе як завод кафлянай пліткі. З 1920 года — кафляны, з 1951 года — фарфора-фаянсавы, з 1961 года — фарфоравы завод.
У 1954 годзе ўведзена ў дзеянне аддзяленне радыёкерамікі, у 1962 годзе — цэх фарфоравага посуду, у 1973 годзе — жывапісна-муфельнае аддзяленне.
У 2009 годзе завод спыніў існаванне1PROF.BY «Гісторыя беларускага фарфору: ад ганчарнай вытворчасці да калекцыйных прадметаў.
Значную ролю ў адраджэнні вытворчасці МФЗ пасля Вялікай Айчыннай вайны адыграў Мікалай Міхалап – мастак-кераміст, першы дырэктар Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР, які з верасня 1945 года ўзначаліў Сектар мастацкай прамысловасці Кіраўніцтва па справах архітэктуры пры СНК БССР.
Мінскі фарфоравы завод быў адзіным прадпрыемствам у краіне ў сярэдзіне XX стагоддзя, якое масава рабіла фарфоравы посуд.
У перыяд аднаўлення фарфора-фаянсавай вытворчасці Мікалай Міхалап быў адзіным прафесійным кансультантам завода.
Майстры завода асвойвалі спецыфіку новых матэрыялаў і стварылі уласны ўнікальны стыль, які зараз мае вялікі поспех у калекцыянераў. Дэкаратыўныя вазы сталі традыцыйным відам твораў Мінскага фарфоравага завода. У калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі 10500 узораў вырабаў з асартыменту МФЗ, і гэта сведчыць аб тым, што гісторыя гэтага закрытага прадпрыемства не будзе забытайНацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. «Беларуская ваза».
Літаратура
Катэгорыя:Прадпрыемствы Мінска