Драгуцін Гаранавіч-Крамбергер (, 25 кастрычніка 1856, Заграб — 22 снежня 1936, Заграб) — харвацкі геолаг, палеантолаг і антраполаг.

Біяграфія Вывучаў палеанталогію ў Цюрыху і Мюнхене, атрымаў доктарскую ступень у Цюбінгене ў 1879 годзе, яго дысертацыя была прысвечана акамянеласцям рыб. Пазней курыраваў аддзел мінералогіі і геалогіі Харвацкага нацыянальнага музея, цяпер вядомага як .

З 1883 па 1924 гады — супрацоўнік Заграбскага ўніверсітэта, з 1893 года ўзначальваў факультэт геалогіі і палеанталогіі. Яго навуковая дзейнасць ахоплівае палеанталогію, стратыграфію, тэктоніку, палеакліматалогію, гідраграфію, прыкладную геалогію і геалагічнае картаграфаванне (са сваім настаўнікам картаграфаваў гару Медзведніца).

У 1909 годзе заснаваў Геалагічнае таварыства Харватыі і Славоніі (), а ў 1911 годзе — часопіс, які выдаваўся таварыствам (). Член Харвацкай акадэміі навук і мастацтваў з 1909 года.

У 1899 годзе здзейсніў важнае адкрыццё, выявіўшы каля горада Крапіна буйное скопішча рэштак дагістарычных людзей (так званы «крапінскі неандэрталец», першапачаткова названы Гаранавічам Homo primigenius). Дзякуючы дэталёваму вывучэнню знойдзеных шкілетаў лічыцца заснавальнікам сучаснай палеаантрапалогіі. Аўтар больш за 230 прац у харвацкіх і міжнародных часопісах, сярод якіх можна вылучыць манаграфію «Diluvijalni čovjek iz Krapine u Hrvatskoj» (1905) і яе пашыранае перавыданне «Život i kultura diluvijalnog čovjeka iz Krapine u Hrvatskoj» (1913)Gorjanović-Kramberger, Dragutin, Харвацкая энцыклапедыя..

Спасылкі

Катэгорыя:Археолагі Харватыі Катэгорыя:Антраполагі Харватыі Катэгорыя:Геолагі Харватыі Катэгорыя:Палеаантраполагі Катэгорыя:Выкладчыкі Заграбскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Заграбскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта