Ральф Нейдэр (; нар. , Уінстэд, Канектыкут) — амерыканскі палітык і грамадскі дзеяч ліванскага паходжання (яго бацька эміграваў з Лівана ў ЗША).

У 1955 годзе ён скончыў Прынстанскі ўніверсітэт, у 1958 годзе — юрыдычны факультэт Гарвардскага ўніверсітэта. У 1959 годзе ён на працягу шасці месяцаў служыў у войску, пасля чаго пачаў працаваць юрыстам у Хартфардзе.

Быў кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах ў 1996 і 2000 як кандыдат ад Партыі зялёных. Нейдэр таксама прымаў удзел у выбарах 2004 і 2008, на гэты раз як незалежны кандыдат.

Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША (1996) Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША (2000) Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША (2004) Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША (2008) Катэгорыя:Юрысты ЗША Катэгорыя:Члены Партыі зялёных (ЗША)