Саксафо́н (ад Sax — прозвішча вынаходніка і  — гук) — духавы музычны інструмент. Саксафон упершыню сканструяваў бельгійскі майстар Адольф Сакс у 1842 годзе. Інструмент неабходны для выканання джаза, эстраднай музыкі. Саксафон мае моцнае і поўнае гучанне, пявучы тэмбр.

Тыпы саксафонаў Разнавіднасць Строй Транспазіцыя Саксафон-сапраніна Es (мі-бемоль) Малая тэрцыя ўгару Саксафон-сапрана B (сі-бемоль) Вялікая секунда ўніз Альтовы саксафон Es (мі-бемоль) Вялікая секста ўніз Тэнаровы саксафон B (сі-бемоль) Вялікая нона ўніз Барытонавы саксафон Es (мі-бемоль) Вялікая тэрцдэцыма ўніз Басовы саксафон B (сі-бемоль) Вялікая секунда цераз дзве актавы ўніз Кантрабасавы саксафон Es (мі-бемоль) Вялікая секста цераз дзве актавы ўніз

Літаратура

R. Ingham, ed. The Cambridge Companion to the Saxophone. — Cambridge, 1998. ISBN 0-521-59666-1.

Спасылкі

Саксафоны ў Музеі музычных інструментаў Парыжа Акустыка саксафона

Катэгорыя:Аэрафоны Катэгорыя:Драўляныя духавыя музычныя інструменты