Сяргей Макараў (нар. , Някрасаўка, Хабараўскі край) — расійскі футбаліст, паўабаронца тальяцінскага «Акрона».

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у родным сяле Някрасаўка, пазней трапіў у структуру хабараўскай «СКА-Энергіі». У 2009 годзе быў заўважаны селекцыянерамі маскоўскага «Лакаматыва» і запрошаны ў каманду. З 2013 года пачаў прыцягвацца да моладзевага складу «чыгуначнікаў». Пазней стаў часам трапляць у заяўку асноўнай каманды, але так і не дэбютаваў за яе.

У лютым 2016 года быў аддадзены ў арэнду беларускаму клубу «Мінск»"Минск" арендовал у московского "Локомотива" Сергея Макарова. football.by.. Замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы, прыняў удзел ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату Беларусі 2016 і дапамог «Мінску» заняць высокае чацвёртае месца. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2016 года вярнуўся ў «Лакаматыў»Футбол. Неманья Чович и Сергей Макаров покинули "Минск". pressball.by.. Аднак, не маючы магчымасці прабіцца ў аснову маскоўскага клуба, у лютым 2017 года зноў на правах арэнды далучыўся да «Мінска»Российский хавбек Макаров вернулся в "Минск". football.by.. У складзе «Мінска» працягваў быць іграком асновы. У чэрвені 2017 года пакінуў беларускі клубСергей Макаров покинул "Минск". football.by..

У жніўні 2017 года пасля прагляду стаў іграком кіпрскага «Анартосіса». Аднак, за асноўную каманду не правёў ніводнага матча, гуляў толькі за моладзевы склад. У студзені 2018 года вярнуўся ў Расію, стаўшы іграком клуба «СКА-Хабараўск». Па заканчэнні сезона 2017/18, па выніках якога хабараўскі клуб страціў месца ў Прэм’ер-лізе, пакінуў клуб.

У студзені 2019 года, пасля паловы сезона без каманды, падпісаў кантракт з беларускім клубам «Іслач»Экс-полузащитник "Минска" Макаров стал игроком "Ислочи". football.by.. У складзе беларускай каманды стаў адным з асноўных ігракоў. У снежні 2019 года пакінуў «Іслач» і стаў іграком валгаградскага «Ротара»Макаров покидает «Ислочь» и продолжит карьеру в «Роторе». by.tribuna.com.. У сезоне 2020/21 разам з клубам гуляў у Прэм’ер-лізе.

У чэрвені 2022 года перайшоў у тальяцінскі «Акрон».

Міжнародная кар’ера З 2011 года пачаў выступаць за юнацкую зборную Расіі, складзеную з ігракоў 1996 года нараджэння. Дапамог ёй прайсці ў фінальны турнір чэмпіянату Еўропы 2013, дзе адгуляў без замен усе матчы. У фінальным матчы супраць зборнай Італіі (0:0) забіў вырашальны гол у серыі пенальці (5:4), які прынёс расійскай зборнай перамогу на юнацкім чэмпіянаце Еўропы.

Пазней выступаў за юніёрскую зборную, з якой заваяваў срэбраныя медалі чэмпіянату Еўропы. У 2015—2016 гадах — ігрок моладзевай зборнай Расіі.

Дасягненні Пераможца юнацкага чэмпіянату Еўропы: 2013 Срэбраны прызёр юніёрскага чэмпіянату Еўропы: 2015

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Анартосіс Катэгорыя:Ігракі ФК СКА-Хабараўск Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Ротар Валгаград Катэгорыя:Ігракі ФК Акрон Тальяці