Самахва́лавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1931 гадах. Цэнтр — мястэчка Самахвалавічы.

Гісторыя Самахвалавіцкі раён быў утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Мінскай акругі (з 26 ліпеня 1930 у прамым падпарадкаванні БССР). 20 жніўня таго ж года быў падзелены на 15 сельсаветаў: Азерскі Гатаўскі Грычынскі Дудзіцкі Кайкаўскі Каралішчавіцкі Крупіцкі Навадворскі Падгайскі Рубілкаўскі Самахвалавіцкі Сеніцкі Строчыцкі Трасцянецкі Узлянскі

21 жніўня 1925 года быў утвораны Азярычынскі (Азярышчанскі) сельсавет. 4 жніўня 1927 да раёна далучаны Цепленскі сельсавет скасаванага Шацкага раёна.

18 студзеня 1931 года раён быў скасаваны. Азерскі, Крупіцкі і Рубілкаўскі сельсаветы былі перададзены Койданаўскаму раёну; Азярычынскі (Азярышчанскі), Дудзіцкі, Узлянскі сельсаветы — Пухавіцкаму раёну; Кайкаўскі сельсавет — Смілавіцкаму раёну; Цепленскі сельсавет — Уздзенскаму раёну. Гатаўскі, Грычынскі, Каралішчавіцкі, Навадворскі, Падгайскі, Самахвалавіцкі, Сеніцкі, Строчыцкі і Трасцянецкі сельсаветы былі аддадзены ў падпарадкаванне Мінскага гарадскога савета (уключаны ў гарадскую рысу горада Мінска).

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А. И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе

Катэгорыя:Самахвалавічы (аграгарадок) Катэгорыя:Гісторыя Дзяржынскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Мінскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Гісторыя Уздзенскага раёна