thumb|Спаская вежа Маскоўскі Крэмль () — найбольш старажытная частка Масквы, галоўны грамадска-палітычны, духоўна-рэлігійны і гісторыка-мастацкі комплекс расійскай сталіцы, месцазнаходжанне Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі . Размешчаны на высокім, левым беразе Масквы-ракі — Баравіцкім узгорку, пры ўпадзенні ў яе ракі Нягліннай. У плане Крэмль — няправільны трохвугольнік плошчай 27,5 га. Паўднёвая сцяна звернутая да Масквы-ракі, паўночна-заходняя — да Аляксандраўскага сада, усходняя — да Чырвонай плошчы.

Архітэктура Крамля thumb|260px|Выгляд начнога Крамля thumb|260px|Джакома Кварэнгі. Выгляд саборнай плошчы Маскоўскага Крамля. 1797. Эрмітаж thumb|||260px|Цар-гармата. Маскоўскі Крэмль

Існуючыя сцены і вежы былі пабудаваныя ў 1485—1495 гадах. Агульная працягласць сценаў — 2235 м, вышыня ад 5 да 19 м, таўшчыня — ад 3,5 да 6,5 м. У плане сцены ўтвараюць сабою няправільны трохвугольнік.

Уздоўж сценаў размешчана 20 веж. 3 вежы, якія стаяць у кутах трохвугольніка, маюць круглае сячэнне, астатнія — квадратнае. Самая высокая вежа — Траецкая, яна мае вышыню 80 м.

Большасць веж выканана ў адзіным архітэктурным стылі, прыданым ім у другой палове XVII стагоддзі. З агульнага ансамбля вылучаецца Мікольская вежа, якая ў пачатку XIX стагоддзя была перабудаваная ў гатычным стылі.

Вадаўзводная Баравіцкая Каменданцкая Аружэйная Траецкая Кутаф'я Сярэдняя Арсенальная Вуглавая Арсенальная Мікольская Сенацкая Спаская Царская Набатная Канстанціна-Еленінская Бяклемішэўская Пятроўская Першая Безназоўная Другая Безназоўная Тайніцкая Благавешчанская

Саборы Маскоўскага Крамля Успенскі сабор Дабравешчанскі сабор Архангельскі сабор Храм вялебнага Івана Лествічніка і Званіца Івана Вялікага Царква Рызапаладэння Патрыяршы палац і сабор Дванаццаці Апосталаў Верхаскпаскі сабор і церамныя цэрквы

Адміністрацыйныя будынкі і музеі Сенацкі палац Адміністрацыйны корпус, 14-ы корпус Арсенал (Цэйхгаўз) Пацешны палац Дзяржаўны Крамлёўскі палац Вялікі Крамлёўскі палац Церамны палац Аружэйная палата Гранавітая палата Царква Ражджаства Багародзіцы на Сенцах Залатая царыцына палата

Плошчы і сады Маскоўскага Крамля Іванаўская плошча Сенацкая плошча Саборная плошча Тайніцкі сад Вялікі крамлёўскі сквер

Помнікі Цар-гармата Цар-звон

Разбураныя помнікі Маскоўскага Крамля Сабор Спасу на Бару Чудаў манастыр Узнясенскі манастыр Афанасеўскі манастыр Малы Мікалаеўскі палац Царква Благавешчання Царква Мікалая Цудатворцы Гастунскага (існавала як асобны будынак да 1817 года) Царква святых Канстанціна і Алены Старая Аружэйная палата Помнік Аляксандру II Помнік вялікаму князю Сяргею Аляксандравічу

Вядомыя рамеснікі Пётр Абросімаў Хрыстафор Абросімаў Андрэй Клыкуша Фёдар Мікулаеў

Літаратура Крэмль Маскоўскі // БЭ ў 18 тамах. Т. 8. — Мн., 1999. — С. 538—539.

Спасылкі Афіцыйны сайт Сайт адміністрацыі Прэзідэнта Расіі

Катэгорыя:Крамлі