Пекас () — рака на паўднёвым захадзе ЗША, левы прыток ракі Рыа-Грандэ.

Даўжыня 1215 км, плошча вадазбору 101 тыс.км². Вытокі ў Скалістых гарах, перасякае ў глыбокай даліне плато Лана-Эстакада. У нізоўі сярэдні гадавы расход вады, у выніку выкарыстання вады на арашэнне, складае 8 м³/с, максімальны зрэдку перавышае 3000м³/с. На Пекасе — Карлсбад.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Нью-Мексіка Катэгорыя:Рэкі Тэхаса