У́нжа () — рака на тэрыторыі Валагодскай і Кастрамской абласцей Расійскай Федэрацыі, левы прыток Волгі.

Гідраграфія Утвараецца пры зліцці рэк Кемы і Лундангі на Паўночных Увалах і, працякаючы па тэрыторыі Кастрамской вобласці, упадае ва Унжынскі заліў Горкаўскага вадасховішча каля горада Юр’еўца. Працягласць ракі Унжы — 426 км, плошча басейна — 27 800 км². Расход вады — за 50 км ад вусця — 158 м³/с, найбольшы — 2520 м³/с, найменшы — 7,82 м³/с.

Асноўныя прытокі — Юза, Кунаж, Віга, Понга, Нея (правыя); Княжая, Мяжа, Пежанга, Ужуга, Пуміна, Белы Лух, Чорны Лух (левыя).

На рацэ На рацэ гарады Калагрыў, Мантурава, Макар’еў.

Рака суднаходная ў нізоўі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Волгі Катэгорыя:Рэкі Валагодскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Кастрамской вобласці