Заводскі раён — адміністрацыйны раён Мінска.

Геаграфія Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы горада. Адзін з буйнейшых раёнаў беларускай сталіцы. Плошча: 36 км². Галоўная транспартная артэрыя — Партызанскі праспект.

Гісторыя У 1930-я на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада, вядомай як Архірэйскі гай, потым як Чырвонае ўрочышча, пачынаюць будавацца прамысловыя прадпрыемствы. У 1938 годзе ў Мінску ствараюцца тры першыя раёны, гэта тэрыторыя ўваходзіць у склад Сталінскага раёна.

У 1944 годзе Дзяржаўны камітэт абароны прыняў пастанову аб арганізацыі ў вызваленым Мінску аўтазборачнага завода. У 1948 годзе пачынаецца будаўніцтва Дзяржаўнага падшыпнікавага завода, у 1951 — першая прадукцыя.

2 лістапада 1961 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Сталінскі раён Мінска перайменаваны ў Заводскі.

У 1966 годзе створана Мінскае вытворчае аб’яднанне па выпуску цацак «Мір», у 1968 пабудаваны малочны камбінат, у 1974 — мясаперапрацоўчы завод. Узведзены гасцініца «Турыст» (1973), Палац культуры і тэхнікі Мінскага аўтазавода (1975), буйнейшы ў горадзе ўнівермаг «Беларусь» (1978). У гэтыя ж гады пабудавана ЦЭЦ-3 і многія іншыя прадпрыемствы.

У 1978 годзе частка тэрыторыі раёна перадаецца ўтворанаму Партызанскаму раёну.

У 1980-я — 1990-я актыўна забудоўваецца раён Шабаны, спецыялізацыя яго прадпрыемстваў — будаўнічая. У 1997 годзе ў Заводскім раёне ўведзены ў дзеянне дзве станцыі метрапалітэна — «Партызанская» і «Аўтазаводская», у 2001 годзе — «Магілёўская».

У лістападзе 1997 гарадскі пасёлак Сосны ўключаны ў склад Заводскага раёна разам з АІЭЯД «Сосны».

Насельніцтва У 1983 годзе насельніцтва раёна складала 218 тысяч чалавек, да 2009 года вырасла да 238,8 тысячПерепись населения 2009. Население Республики Беларусь: его численность и состав. Том 2 . — С. 171.. Па перапісу 2009 года, 84,73 % насельніцтва складалі беларусы (самы высокі працэнт сярод усіх раёнаў Мінска), 7,81 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,67 % — палякі, 0,15 % — яўрэі, 0,12 % — азербайджанцы, 0,11 % — цыганы, менш за 0,1 % — армяне, татары, літоўцы і іншыяПерепись населения 2009. Национальный состав Республики Беларусь. Том 3 . — С. 130—131.. 46 % ад агульнага ліку цыганоў у Мінску пражываюць у Заводскім раёне.

Жылыя раёны У склад раёна ўваходзяцьЧто построят в Заводском районе Минска//Журнал «Про недвижимость» № 17 от 14 июня 2010 г : Чыжоўка Шабаны Ангарская

Эканоміка Самы індустрыяльна развіты раён Мінска. У прамысловасці, будаўніцтве, гандлі і бытавым абслугоўванні занята звыш за 75 тысяч чалавек, у тым ліку ў галінах матэрыяльнай вытворчасці 40 тысяч чалавек.

Сярэднемесячны аб’ём вытворчасці складае 20 % прамысловай вытворчасці горада. Пастаўкі прадукцыі на экспарт складаюць 30 % экспарту горада.

На тэрыторыі раёна таксама размешчана «Мінск», якая ўключае каля 100 прадпрыемстваў.

Прадпрыемствы У раёне знаходзіцца 33 прамысловых прадпрыемстваў, асноўная галіна — машынабудаванне і металаапрацоўка: 19 прадпрыемстваў, сярод іх такія гіганты як Мінскі аўтамабільны завод, Мінскі завод колавых цягачоў, Мінскі падшыпнікавы завод.

Сярод іншых: «Мінскжалезабетон» «Мінскдрэў» ВА па выпуску цацак «Мір» «Беллічтэхніка» ЦЭЦ-3 Малочны камбінат Люстраная фабрыка 22 будаўніча-мантажныя арганізацыі («Мінскпрамбуд» і інш.)

Маецца 7 навукова-даследчых і праектна-канструктарскіх арганізацый.

Значныя падзеі У 2014 годзе на «Чыжоўка-арэне» праходзілі матчы чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2014.

Транспартная сістэма Асноўныя магістралі — Партызанскі праспект, вуліцы Пляханава, Ангарская, Кабушкіна, Ташкенцкая.

7 лістапада 1997 года былі адкрыты станцыі 2-й лініі Мінскага метрапалітэна «Партызанская» і «Аўтазаводская», а ў 2001 годзе была адкрыта станцыя «Магілёўская». Тут жа знаходзіцца электрадэпо ТЧ-2 «Магілёўскае». У планах развіцця Мінскага метрапалітэна — станцыя чацвёртай лініі ў мікрараёне Чыжоўка (рабочая назва — «Ташкенцкая»)Четвертая линия метро пройдет от Чижовка-Арены до Минск-Арены , а таксама працяг Аўтазаводскай (другой) лініі на аднуВ минском метрополитене появилась схема с тремя линиямиГлава 10. Стратегия развития транспортной инфраструктуры (схема развития рельсового транспорта) або дзвеВ Национальный аэропорт Минск проложат новую автодорогу и «железку» станцыі.

Таксама раён звязаны з іншымі раёнамі горада з дапамогай аўтобусных, тралейбусных і трамвайных сетак. Тралейбуснае паведамленне існуе з 1958 года, калі ад ж/д вакзалу да ДС Аўтазавод быў запушчаны тралейбусны маршрут № 3 (дзейнічае да гэтага часу па падоўжаны маршруце). З 1953 па 1990 гады існавала трамвайная лінія ўздоўж Партызанскага праспекта (па паўночна-ўсходнім баку) ад скрыжавання з вуліцай Пляханава да перасячэння з вуліцай Радыяльнай; разабраная з-за будаўніцтва метро. Першапачатковы варыянт генеральнага плана развіцця Мінска да 2030 года меркаваў будаўніцтва трамвайнай сеткі па вуліцах Малініна, Ташкенцкай, Кабушкіна, Радыяльнай, Несцерава з будаўніцтвам чатырох дыспетчарскіх станцый — ЦЭЦ-3 (часовай), «Ангарская», «Чыжоўка» (на вул. Галадзеда) і ў праектаваным мікрараёне «Новы двор».

Некаторыя вуліцы Герасіменкі Ротмістрава Іскаліева Амельянюка Карыцкага Лізы Чайкінай Паўлоўскага Весніна Фучыка Чакаліна

Адукацыя і культура На тэрыторыі раёна размешчаны: ВНУ: Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт Мінскі інстытут кіравання Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж філіялы іншых навучальных устаноў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.

У раёне працуе 35 агульнаадукацыйных школ, уключаючы тры гімназіі.

Ахова здароўя 4-я гарадская дзіцячая клінічная бальніца4gkb.by 5 гарадская клінічная бальніца (у склад уваходзіць радзільны дом) 10-я дзіцячая гарадская клінічная паліклініка 4-я гарадская клінічная стаматалагічная паліклінікаСтоматологический портал г. Минска 17-я гарадская паліклінікаУЗ 17-я городская клиническая поликлиника 21-я цэнтральная раённая паліклініка 22-я гарадская паліклініка 22-я гарадская дзіцячая паліклініка 23-я гарадская дзіцячая паліклініка 36-я гарадская паліклініка

Славутасці На тэрыторыі раёна: устаноўлены помнікі У. І. Леніну (1948), удзельнікам Мінскага камуністычнага падполля братам Гвідону і Барысу Еўдакімавым (1970)Праведники народов мира , бюсты (1971), А. В. Кашавога (1973), Л. І. Чайкінай (1950), М. Казея, Л. Герасіменка, К. Голікава, М. Гойшыка (1966). заапарк Чыжоўка-Арэна

Кіраўнікі раёна Аляксандр Вікенцьевіч Дараховіч (з 3 сакавіка 2016) Сяргей Міхайлавіч Масляк

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Раёны Мінска