Вятлу́га (, ; ) — рака ў цэнтры Еўрапейскай часткі Расіі, левы прыток ракі Волга.

Даўжыня ракі 889 км, плошча вадазбору 39 400 км². Расход вады ў нізоўі 255 м³/с (каля горада Вятлуга — 169 м³/сАлексеевский Н. И., Ретеюм К. Ф. Ветлуга // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»). Утвараецца зліццём рэк Вятлужка і Чорная. Працякае па тэрыторыі Кіраўскай, Кастрамской і Ніжагародскай абласцей і рэспублікі Марый Эл. Упадае ў Чэбаксарскае вадасховішча. Левы бераг нізінны, правы высокі (да 100 м) складзены мергелямі і пясчанікамі. Цячэнне павольнае, шмат старыц. Жыўленне снегавое. Ледастаў з пачатку лістапада па красавік. Сплаўная. Суднаходная на 700 км ад вусця.

Прытокі: Нея, Вялікая Какша, Уста, Юронга (левыя); Вохма, Люнда (правыя).

На рацэ гарады Шар’я і Вятлуга, пасёлак Вятлужскі.

Літаратура

Спасылкі Алексеевский Н. И., Ретеюм К. Ф. Ветлуга // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Кіраўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Кастрамской вобласці Катэгорыя:Рэкі Ніжагародскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Марый Эл Катэгорыя:Прытокі Волгі