Се́ткавы пратако́л — стандартызаваны набор правіл, які дазваляе ажыццяўляць злучэнне і абмен данымі паміж прыладамі, падключанымі да камп’ютарнай сеткі.
Розныя пратаколы даволі часта апісваюць толькі розныя бакі аднаго тыпу сувязі; узятыя разам, яны ўтвараюць так званы стэк пратаколаў (напрыклад, стэк пратаколаў TCP/IP). Назвы «пратакол» і «стэк пратаколаў» таксама паказваюць на праграмнае забеспячэнне, якім рэалізуецца пратакол.
Новыя пратаколы для Інтэрнэту вызначаюцца IETF, а іншыя пратаколы — IEEE або ISO. ITU-T займаецца тэлекамунікацыйнымі пратаколамі і фарматамі.
Найболей распаўсюджанай сістэмай класіфікацыі сеткавых пратаколаў з’яўляецца так званая мадэль OSI, у адпаведнасці з якой пратаколы падзяляюцца на 7 узроўняў па сваім прызначэнні — ад фізічнага (фарміраванне і распазнаванне электрычных або іншых сігналаў) да прыкладнога (API для перадачы інфармацыі праграмамі).
Некаторыя сеткавыя пратаколы
Фізічны ўзровень ISDN RS-232 RS-485 EIA-422
Канальны ўзровень Ethernet Token ring FDDI HDLC GVRP PPP, PPTP, L2TP ATM xDSL
Сеткавы ўзровень ICMP IPv4, IPv6 IPX
Транспартны ўзровень SPX TCP UDP (Unreliable/User Datagram Protocol) SCTP RDP (Reliable Data Protocol) RUDP (Reliable User Datagram Protocol) RTCP
Сеансавы ўзровень SSL
Узровень падання даных ASN.1 XML-RPC TDI XDR SNMP FTP Telnet SMTP NCP
Прыкладны ўзровень binkp DHCP (у мадэлі OSI размяшчаюць на транспартным узроўні) FTP Finger DNS Gnutella Gopher HTTP HTTPS IMAP IRC XMPP LDAP NTP NNTP POP3 RDP (Remote Desktop Protocol) SSH SMTP Telnet SNMP
Гл. таксама Пратаколы перадачы даных