Тагі́л () — рака ў Свярдлоўскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Тура (басейн Іртыша).
Даўжыня ракі 414 км. Плошча вадазбору 10,1 тыс. км². Сярэдні расход вады каля 40 м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 1,262Сурков В. В. Тагил // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» км³/год. Бярэ пачатак на ўсходнім схіле Сярэдняга Урала. Месца вытоку — гара Перавал за 7 км на захад ад горада Новаўральск. Цячэ пераважна на паўночны ўсход, упадае ў Туру каля вёскі Балатоўскае, за 16 км па цячэнні вышэй вёскі Санкіна. У вярхоўях ёсць парогі, у нізоўях рака даволі звілістая.
Жыўленне змяшанае, з перавагай снегавога. Ваганні ўзроўню вады за год каля 3,3 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні прыкладна 1 м/км. Замярзае ў пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў другой палове красавіка.
На рацэ гарады Верхні Тагіл, Ніжні Тагіл, вадасховішчы Верхне-Тагільскае, Ніжне-Тагільскае. Прытокі: Салда.
Літаратура
Спасылкі Река Тагил // Государственный водный реестр РФ Сурков В. В. Тагил // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Рэкі Свярдлоўскай вобласці Катэгорыя:Басейн Іртыша