thumb|250px|Мюнхенскі аэрапорт уначы
Аэрапо́рт (аэра — паветра) — комплекс збудаванняў, прызначаны для прыёму, адпраўкі паветраных суднаў і абслугоўвання паветраных перавозак, што мае для гэтых мэт аэрадром, аэравакзал і іншыя наземныя збудаванні і неабходнае абсталяванне.
Адным з самых першых аэрапортаў свету стаў Кёнігсбергскі аэрапорт Дэвау, які адкрыўся ў 1919 годзе.
Існуюць гідрааэрапорты для прыёму гідрасамалётаў. Такія аэрапорты не маюць узлётна-пасадкавай паласы, яе ролю выконвае водная роўнядзь.
Міжнародны аэрапорт — аэрапорт, адкрыты для прыёму і адпраўкі паветраных суднаў, што выконваюць міжнародныя паветраныя перавозкі, у якім ажыццяўляецца памежны, мытны і іншыя тыпы кантролюПаветраны кодэкс Рэспублікі Беларусь.
Аэрадром
thumb|300px|Аэрапорт Даласа, выгляд зверху
Аэрадром складаецца з лётнага поля (узлётна-пасадкавая паласа (УПП), рулёжныя дарожкі (РД), перон, месцы стаянак і запраўкі, склады) і комплексу кіравання паветраным рухам (службы: арганізацыі паветранага руху, электрарадыётэхнічная і электрасвятлотэхнічная, метэаралагічная, штурманская і г.д.).
Комплекс абслугоўвання карыснай нагрузкі
Аэравакзальны комплекс right|thumb|200px|Тэлескапічны трап, прыстыкаваны да борта. Пад трапам бачная сістэма вентылявання салона.
Складаецца з уласна аэравакзала, прызначанага для абслугоўвання пасажыраў. У аэравакзале базуецца большасць службаў, якія абслугоўваюць пасажыраў ад моманту уваходу на тэрыторыю аэрапорта да вылету і ад моманту падачы трапа да самалёта да пакідання аэрапорта:
прадстаўніцтвы авіякампаній; служба арганізацыі пасажырскіх перавозак; службы бяспекі; багажная служба; службы памежнага, іміграцыйнага і мытнага кантролю; розныя арганізацыі і прадпрыемствы, што займаюцца адпачынкам, забаўкай пасажыраў і да т.п.: рэстараны і кафэ, пункты гандлю перыёдыкай і сувенірамі, крамы, і г.д.
Грузавы комплекс.
Прымае да адпраўкі, афармляе, апрацоўвае, загружае на борт паветраных суднаў груз і пошту. Абсталёўваецца крытым ацепленым складам, сродкамі дастаўкі і механізаванай пагрузкі-разгрузкі, сродкамі апрацоўкі грузу «ў накід» і ў кантэйнерах.
Клас аэрапорта
Клас аэрапорта вызначаецца гадавым аб'ёмам пасажырскіх перавозак (пасажыраабменам), гэта значыць агульнай колькасцю ўсіх пасажыраў, якія прылятаюць і вылятаюць з яго, у тым ліку транзітных пасажыраў (з перасадкай з аднаго паветранага судна ў іншае).
Класіфікацыя аэрапортаў у залежнасці ад гадавога аб'ёму пасажырскіх перавозак:
Клас аэрапорта Гадавы аб'ёмпасажырскіх перавозак,тыс. чалавек I 10000-7000 II 7000-4000 III 4000-2000 IV 2000—500 IV 500—100
Аэрапорты з гадавым аб'ёмам перавозак больш 10000 тыс.чал. належаць да пазакласных, а з гадавым аб'ёмам перавозак меней 100 тыс.чал. — да некласіфікаваных.
Некласіфікаваныя аэрапорты мясцовых паветраных ліній месцяцца на аэрадромах 3 ці 4 класа, са штучным ці грунтавым пакрыццём УПП.
Гл. таксама Вузлавы аэрапорт Спіс аэрапортаў Аэрадром Мясцовыя паветраныя лініі
Спасылкі
Найбуйныя аэрапорты свету па ліку пасажыраў База дадзеных па аэрапортах свету (пошук) Каталог галоўных аэрапортаў Расіі і СНД Даведнік асноўных аэрапортаў свету
Катэгорыя:Авіяцыя