thumb|250px|right|Прамысловае прадпрыемства. Прамысло́васць — сукупнасць прадпрыемстваў (заводаў, фабрыкаў, , шахтаў, электрастанцый), што вырабляюць прылады працы як для самой прамысловасці, гэтак і для іншых галін народнай гаспадаркі, а таксама здабываюць сыравіну, матэрыялы, паліва, вырабляюць энергію, займаюцца нарыхтоўкай лесу і наступнай апрацоўкай прадуктаў, атрыманых у прамысловасці ці вырабленых у сельскай гаспадарцы, вытворчасцю спажывецкіх тавараў. Прамысловасць — найважная галіна народнай гаспадаркі, што робіць вырашальнае ўздзеянне на ўзровень развіцця прадукцыйных сіл грамадства.

Прамысловасць складаецца з двух вялікіх груп галін — здабыўной і апрацоўчай прамысловасці. Да здабыўной прамысловасці належаць прадпрыемствы па здабычы горна-хімічнай сыравіны, руды, чорных і каляровых металаў і неруднай сыравіны для металургіі, неметалічных руд, нафты, газу, вугалю, торфу, сланцаў, солі, нярудных будаўнічых матэрыялаў, лёгкіх прыродных запаўняльнікаў і вапняку, а таксама гідраэлектрастанцыі, вадаправоды, прадпрыемствы лесаэксплуатацыі, па лоўлі рыбы і здабычы морапрадуктаў.

Да апрацоўчай прамысловасці належаць прадпрыемствы па вытворчасці чорных і каляровых металаў, пракату, хімічных і нафтахімічных прадуктаў, машын і абсталявання, прадуктаў дрэваапрацоўкі і цэлюлозна-папяровай прамысловасці, цэменту і інш. будаўнічых матэрыялаў, прадуктаў лёгкай і харчовай прамысловасці, а таксама прадпрыемствы па рамонту прамысловых вырабаў (напр., паравозарамонтная, лакаматыварамонтная) і цеплаэлектрастанцыі.

Асноўная крыніца прыбытку групы або кампаніі з’яўляецца паказчыкам, які дае магчымасць класіфікаваць, у якой галіне працуе прадпрыемства«Definition of Industry». Investopedia.. Калі ў вялікай карпаратыўнай групы ёсць некалькі крыніц атрымання прыбытку, лічыцца, што яна працуе ў розных галінах. Вытворчая прамысловасць стала галоўным сектарам вытворчасці і месцам сканцэнтравання рабочай сілы ў краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі падчас індустрыяльнай рэвалюцыі, парушыўшы папярэднюю меркантыльную і феадальную эканоміку. Гэта адбылося дзякуючы шматлікім наступным хуткім дасягненням у развіцці тэхналогій, як то выкарыстанне энергіі пары і вытворчасць сталі і вугалю.

Пасля індустрыяльнай рэвалюцыі, магчыма, траціна эканамічнай прадукцыі стала з’яўляцца вынікам працы прамысловай вытворчасці. Шматлікія развітыя і развіваныя краіны, а таксама паўразвітыя краіны, як то Індыя, Кітай, значна залежаць ад гэтай галіны эканомікі.

Спасылкі B2B.BY — Желтые страницы Беларуси. Предприятия, организации: товары и услуги, адреса и номера телефонов. Телефонный справочник. Вся промышленность. Портал предложений промышленности стран СНГ. Делопром.ру — промышленный портал. Всё для промышленности. — Станки, оборудование, инструмент. Индустрия. Технологии. Инженерия. Промышленный портал. Станки и оборудование. http://www.bridge2b.ru Светлагорскі ЦКК адкрыты для інвестараў. Светлагорская хімія дарасла да прыватнай. Прамысловыя арганізацыі Беларусі. Спіс прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі Галоўная старонка Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь . Індустрыя. Encyclopædia Britannica. Прамысловая рэвалюцыя ў Англіі. Падручнік Сусветнай гісторыі.

Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы