Арцём Ісакавіч Аліханьян () (11 (24) чэрвеня 1908 года, Тыфліс — 25 лютага 1978 года, МаскваАлиханьян Артём Исаакович ) — выдатны армянскі, савецкі фізік, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1946), акадэмік Акадэміі навук Армянскай ССР (1943). Стварыў школу фізікаў. Двойчы лаўрэат Сталінскай прэміі.
Родны брат Абрама Ісакавіча Аліханава.
Біяграфія Аліханьян нарадзіўся ў Тыфлісе ў армянскай сям’і. Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1931). У 1927—1941 гадах працаваў у Ленінградскім фізіка-тэхнічным інстытуце АН СССР. У 1943—1973 гадах — дырэктар Ерэванскага фізічнага інстытута і загадчык кафедры Ерэванскага ўніверсітэта. У 1946—1960 гадах кіраваў таксама кафедрай ядзернай фізікі Маскоўскага інжынерна-фізічнага інстытута і лабараторыяй элементарных часціц Фізічнага інстытута АН СССР.
Навуковая дзейнасць
Працы прысвечаны ядзернай фізіцы, фізіцы касмічных праменяў, паскаральнай тэхніцы, фізіцы элементарных часціц.
У 1934 годзе ў Дзяржаўным фізіка-тэхнічным інстытуце пры ВСНГ уваходзіў у навукова-даследчую групу (Б. С. Джалепаў, А. І. Аліханаў і А. І. Аліханьян), якія ў 1934 годзе аднымі з першых назіралі з’яву штучнай радыеактыўнасці.
У тым жа годзе разам з А. І. Аліханавым (сваім братам) і М. С. Казадаевым адкрыў утварэнне электрон-пазітроннай пары ў выніку ўнутранай канверсіі энергіі ўзбуджанага ядра. У 1936 годзе разам з А. І. Аліханавым і Л. А. Арцімовічам эксперыментальна даказаў захаванне энергіі і імпульсу пры анігіляцыі электрона і пазітрона.
Выявіў у складзе касмічнага выпрамянення інтэнсіўны паток хуткіх пратонаў, інтэнсіўную генерацыю пратонаў хуткімі нейтронамі, адкрыў ліўні новага тыпу — так званыя «вузкія ліўні», атрымаў першыя ўказанні на існаванне часціц з масамі, прамежкавымі паміж масай мюона і пратона, выказаў ідэю пра існаванне ў складзе касмічнага выпрамянення вялікай колькасці нестабільных часціц і г.д.
Адразу пасля адкрыцця мужам і жонкай Жоліа-Кюры штучнай радыеактыўнасці А. І. Аліханьян з супрацоўнікамі адкрылі першы штучны радыеактыўны элемент — крэмній, які выпускаў адмоўныя электроны. Паводле ацэнкі Л. Арцімовіча, дадзенае адкрыццё дазволіла зразумець, чым вызначаецца знак зарада выпушчаных пры бэта-распадзе электронаўАлиханьян Артём Исаакович.
У 1941 годзе атрымаў Сталінскую прэмію другой ступені.
Беспартыйны. У 1955 годзе падпісаў «Пісьмо трохсот». Падтрымліваў фізіка, удзельніка дысідэнцкага руху Ю. АрловаВоспоминания Ю. Орлова, уладзіў падарожжа А. Сахарава і А. Бонэр у АрменіюЕ. Боннер До дневников, меў цесныя кантакты з майстрамі мастацтва (Марцірос Сар’ян, Аруцюн Галенц, Мінас Авецісян), сябраваў з Міхаілам Зошчанкам, Дзмітрыем ШастаковічамЛ. Окунь, Нор Амберд, Ереван, Москва і Львом Ландау.
Даследаваў уласцівасці элементарных часціц на паскаральніках, пабудаваў 570-літровую фрэонавую пузырковую камеру. Ажыццяўляў праектаванне і кіраваў збудаваннем у Ерэване электроннага сінхратрона («АРУС») на энергію 6 ГэВ, які ўступіў у строй у 1967 годзе. Займаўся стварэннем новых метадаў дэтэктавання і вымярэння імпульсаў часціц высокіх энергій. Распрацаваў новы тып іскравых камер — трэкавую камеру (Ленінская прэмія 1970 года). Заснавальнік (1961) і арганізатар Нор-Амбердскіх вясновых школ па фізіцы элементарных часціц.
З’яўляўся прататыпам галоўнага героя ў мастацкім фільме «Прывітанне, гэта я» (1967)Ну и денек / «Эхо Москвы», 2008, намінаванага на прыз Канскага кінафестывалю.
Ппацы А. И. Алиханов, А. И. Алиханьян. Искусственное получение радиоактивных элементов. — УФН, 1935, № 2. А. И. Алиханов, А. И. Алиханьян. Новые данные о природе космических лучей. — УФН, 1945, № 1. А. И. Алиханян, С. А. Хейфец, С. К. Есин. Накопители электронов и позитронов. — УФН, 1963, Т.81, № 9. А. И. Алиханян, С. А. Хейфец. Современное состояние физики и техники ускорения. — УФН, 1970, Т.101, № 6.
Узнагароды, прэміі, ганаровыя званні Сталінская прэмія другой ступені (1941) — за навуковыя працы па даследаванні радыеактыўнасці, апублікаваныя ў 1936, 1938 і 1940 гадах Сталінская прэмія першай ступені (1948) — за навуковыя даследаванні ў вобласці касмічных праменяў, вынікі якіх выкладзены ў артыкулах: «Састаў мяккай кампаненты касмічных праменяў на вышыні 3250 м над узроўнем мора», «Пра існаванне часціц з масай, прамежкавай паміж масай мезатрона і пратона», «Спектр мас варытронаў» (1947) Ленінская прэмія у галіны навукі і тэхнікі (1970; супольна з др.) — за працу «Трэкавыя іскравыя камеры» Прэмія Савета Міністраў СССР (1973)Академик Артём Исаакович Алиханьян Два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1941; 10.06.1945)Биографические сведения на сайте Академии наук Армении Заслужаны дзеяч навукі Армянскай ССР(1967)
Крыніцы
Літаратура Л. А. Арцимович, А. Б. Мигдал, В. П. Джелепов, Г. М. Гарибян. Артем Исаакович Алиханьян (К шестидесятилетию со дня рождения). — Успехи физических наук, 1968, Т.95, № 6. Мамиджанян Э. А. Артём Алиханян в воспоминаниях друзей и коллег. К 100-летию со дня рождения, 2008, ISBN 978-5-9221-0982-6. 344 стр.
Спасылкі
Фотографии Письмо в редакцию. «…Я не знаю всех деталей предательства. Наверное, институт назвали именем Алиханяна в качестве индульгенции» Памятник выдающемуся физику Артему Алиханяну открыт в Ереване