Мста () — рака ў Цвярской і Наўгародскай абласцях Расіі.

Даўжыня ракі 445 км, плошча вадазбору 23 300 км². Сярэдні расход вады за 40 кіламетраў ад вусця — 202 м³/с.

Мста бярэ пачатак з возера Мсціна (Мсцінскае вадасховішча), выцякае з-пад Мсцінскай плаціны (на поўнач ад Вышняга Валачка), упадае ў возера Ільмень з паўночнага боку возера, недалёка ад вытока ракі Волхаў, утвараючы на Прыільменскай нізіне шырокую забалочаную дэльту. Суднаходная на 134 км, ад возера Ільмень да вёскі Мсцінскі МостРека Мста // Государственный водный реестр РФ.

Буйныя прытокі: Беразайка, Шэгрынка, Пярэтна, Льняная, Халова (левыя); Увер, Белая, Мда, Хуба (правыя). На Мсце размешчана мноства населеных пунктаў. Найбольш буйныя з іх: горад Баравічы і пасёлак гарадскога тыпу Любыціна.

Літаратура

Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.

Спасылкі Река Мста // Государственный водный реестр РФ Река Мста // Электронный журнал АкваЭксперт Мста // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Наўгародскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Цвярской вобласці Катэгорыя:Басейн Ільменя